Валерый Барысавіч Гаркалін

Валерый Барысавіч Гаркалін (руск.: Вале́рий Бори́сович Гарка́лин; 11 красавіка 1954, Масква — 20 лістапада 2021, Масква) — расійскі акцёр, тэатральны педагог. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2008). Прафесар РАЦІ-ГІТІС (2002—2021).

Валерый Барысавіч Гаркалін
руск.: Валерий Борисович Гаркалин
Імя пры нараджэнні руск.: Валерий Борисович Гаркалин
Род дзейнасці акцёр, тэатральны педагог, тэлеакцёр, лялечнік
Дата нараджэння 11 красавіка 1954(1954-04-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2021(2021-11-20) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Валерый Барысавіч Гаркалін нарадзіўся 11 красавіка 1954 года ў Маскве. Бацька быў загадчыкам гаражнай майстэрні, маці працавала касірам у сталовай. Пасля заканчэння сярэдняй школы, па патрабаванні бацькі, працаваў слесарам на заводзе. Адслужыўшы ў войску, паступіў у Дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Гнесіных.

У 1978 годзе скончыў Музычнае вучылішча Гнесіных (факультэт лялечнага мастацтва, кіраўнікі Леанід Хаіт і Сяргей Абразцоў).

Пасля заканчэння вучобы выпускнікі курса стварылі тэатр на колах «Людзі і лялькі», прыпісаны да Кемераўскай філармоніі (кіраўнік Леанід Хаіт). Тэатр быў вельмі папулярны ў канцы 1970-х і ў 1980-я гадоў, разам з ім Гаркалін аб’ездзіў увесь Савецкі Саюз. Праз шэсць гадоў ён пакінуў тэатр і некаторы час служыў у Цэнтральным тэатры лялек у Сяргея Абразцова.

У 1988 годзе скончыў факультэт эстрады і масавых прадстаўленняў ГІТІСа (курс Вячаслава Шалевіча). На сцэне з поспехам граў у розных жанрах — у класіцы, мюзікле, авангардных пастаноўках. Крытыкамі і гледачамі была прызнана бліскучай сыграная ім роля Петруча ў камедыі Уільяма Шэкспіра «Утаймаванне свавольнай».

Адначасова граў на сцэне тэатра-студыі «Чалавек».

Характэрны камедыйны акцёр. Зорнай гадзінай у кінематографе стала камедыя рэжысёра Уладзіміра Мяньшова «Шырлі-мырлі» (1995), дзе Гаркалін сыграў братоў-двайнят Шніперсона, Кролікава і Алмазава.

Да 2001 года быў акцёрам Тэатра сатыры, затым выступаў у антрэпрызных пастаноўках: «Тракціршчыца» (Незалежны тэатральны праект), «Чонкін» і «Бумеранг» (Прадзюсерская кампанія Анатоля Варапаева), «Стрыптыз» (Тэатр-студыя «Чалавек»). З 2007 года акцёр Маскоўскага тэатра імя А. С. Пушкіна.

Прафесар ГІТІСа, педагог кафедры эстраднага мастацтва, з 2002 года кіраваў майстэрняй Факультэта эстрады.

7 чэрвеня 2008 года Гаркалін, знаходзячыся на гастролях у Клайпедзе, перанёс цяжкі інфаркт, затым у лістападзе 2008 года адбыўся паўторны інфаркт.

У сакавіку 2014 г. разам з шэрагам іншых дзеячаў навукі і культуры выказаў сваю нязгоду з палітыкай расійскай улады ва Украіне і ў Крыме.

Спасылкі правіць