Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў (руск.: Влади́мир Валенти́нович Меньшо́в, нар. 17 верасня 1939, Баку) — савецкі і расійскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, тэлевядучы. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1984), народны артыст РСФСР (1989), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Масква слязам не верыць».

Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў
Партрэт
Род дзейнасці: кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, кінапрадзюсар, вядучы, выкладчык, акцёр, тэлевядучы
Дата нараджэння: 17 верасня 1939(1939-09-17)[1][2] (80 гадоў)
Месца нараджэння:
Жонка: Vera Alentova[d]
Дзеці: Yuliya Menshova[d]
Месца працы:
Альма-матар:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 1961 годзе стаў студэнтам акцёрскага факультэта Школы-студыі МХАТ. У 1965 годзе скончыў Школу-студыю ім. Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ, у 1970 годзе — аспірантуру пры кафедры рэжысуры ва УДІК (майстэрня Міхаіла Рома). Для творчасці ўласціва імкненне да раскрыцця асобы ў востраканфліктных сітуацыях, у якіх адначасова надае сюжэту і героям лірычную і гумарыстычную афарбоўку. Паставіў фільмы «Розыгрыш» (1977), «Масква слязам не верыць» (1980, прэмія «Оскар» 1981), «Каханне і галубы» (1984), «Шырлі-мырлі» (1995), «Царэвіч Аляксей» (1997).

Зняўся ў фільмах «Чалавек на сваім месцы» (1973), «Апошняя сустрэча» (1974), «Асабістае меркаванне» (1977), «Пасля разводу», «Прыезд» (абодва 1982), «У пошуках зорак», «Магістраль» (абодва 1983), «Дарагі Эдысан», «Перахоп» (абодва 1986), «Дзе знаходзіцца „нофелэт“?» (1987), «Горад Зеро» (1988), «Ойча наш» (1989) і інш.

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.