Валерый Іванавіч Грамада

(Пасля перасылкі з Валерый Грамада)

Валерый Іванавіч Грамада — беларускі харэограф і дзяржаўны дзеяч.

Валерый Іванавіч Грамада
Адукацыя
Дзейнасць харэограф, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі ўніверсітэт культуры ў 1994 годзе. У 1994—1997 гадах працаваў выкладчыкам харэаграфіі кафедры эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры. З 1997 года з’яўляўся мастацкім кіраўніком — балетмайстрам дзіцячага ўзорнага вакальна-харэаграфічны ансамбля «Жалейка» падлеткавага клуба «Калейдаскоп» прафкама Мінскага завода вылічальнай тэхнікі[1].

У кастрычніку 2000 — маі 2005 гадоў працаваў галоўным спецыялістам кіравання навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Беларусі. У маі 2005 — верасні 2012 гадоў — галоўны спецыяліст, галоўны саветнік аддзела культуры, інфармацыі, рэлігій і нацыянальнасцей кіравання сацыяльна-культурнай сферы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Курыраваў пытанні Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі[1].

У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». З верасня 2012 да 4 верасня 2016 года працаваў старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. У верасні 2016 — сакавіку 2020 года — галоўны саветнік упраўлення сацыяльнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

16 сакавіка 2020 года прызначаны на пасаду намесніка міністра культуры[2].

17 жніўня 2020 года прызначаны выконваць абавязкі дырэктара Купалаўскага тэатра замест звольненага Паўла Латушкі, які разам з купалаўцамі запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў[3].

Узнагароджаны правіць

За добрасумленную працу ўзнагароджаны Ганаровым знакам Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога і Мінскага гарадскога аб’яднанняў прафсаюзаў, юбілейным медалём «115 гадоў прафсаюзнага руху»[1].

У 2019 годзе за шматгадовую плённую працу па забеспячэнні правядзення дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і актыўны ўдзел у рашэнні сацыяльна-культурных задач абвешчана Падзяка Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі