Валяр’ян Калінка

(Пасля перасылкі з Валерыян Калінка)

Валяр’ян Калінка (польск.: Walerian Kalinka; 20 лістапада 1826, в. Балехавіцэ каля Кракава — 16 снежня 1886) — польскі гісторык, публіцыст, палітычны дзеяч.

Валяр’ян Калінка
Дата нараджэння 20 лістапада 1826(1826-11-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1886(1886-12-26)[2] (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст, гісторык, святар, пісьменнік, палітык
Навуковая сфера гісторыя[4]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт (1845). Удзельнік Кракаўскага паўстання (1846), да 1848 у эміграцыі ў Бельгіі і Галандыі. Палітычныя погляды В. Калінкі эвалюцыяніравалі ад дэмакратычна-рэвалюцыйных да шляхецка-кансерватыўных. У 1848—52 супрацоўнік кракаўскага часопіса «Czas» («Час»), потым зноў у эміграцыі, пераважна ў Францыі, дзе разам з палітычнай дзейнасцю заняўся гісторыяй. Быў звязаны з «Атэлем Лямбэр» (кола кансерватыўных эмігрантаў на чале з Чартарыйскімі), адзін з рэдактараў яго часопіса «Wiadomości Polskie» («Польскія навіны»). Член гісторыка-літаратурнага таварыства ў Парыжы. У 1862 аддаліўся ад Чартарыйскіх і пераехаў у Рым для архіўных пошукаў, аднак з пачаткам паўстання 1863 вярнуўся ў Францыю і працаваў у Галоўным дыпламатычным агенцтве Нацыянальнага Жонда. У 1868 у Рыме ўступіў у ордэн Уваскрэсення Божага, з 1870 святар.

Даследчыцкая дзейнасць

правіць

Вывучаў пераважна палітычную гісторью Рэчы Паспалітай XVIII ст. Вялікую ўвагу аддаваў даследаванню псіхалагічных асаблівасцей палітычных дзеячаў, быў схільны да маралізатарства. Лічыцца бацькам кракаўскай школы гісторыкаў з яе «песімістычным» поглядам на гісторыю. Вядомасць В. Калінку прынесла праца «Апошнія гады панавання Станіслава Аўгуста» (т. 1—2, 1868), дзе даказвалася, што крызіс і крах Рэчы Паспалітай быў выкліканы маральным заняпадам народа. Працягам яе з’явілася даследаванне «Чатырохгадовы сейм» (т. 1—3, 1880—88).

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Dzieła. T. 1—12. Kraków, 1891—1902.
  • Sejm czteroletni. T. 1—2. 4 wyd. Kraków, 1895.

Зноскі

  1. Walerian Kalinka // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. https://pl.wikipedia.org/wiki/Walerian_Kalinka
  4. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

правіць
  • Mrówczyński O. J. Ks. Walerian Kalinka: życie i dziafalność. Poznań, 1973.
  • Калінка // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн., 1997.