Вальдзімар (нарв. Valdimarr) — паданневы конунг Русі (Русіланд), Польшчы (Пуліналанд) і Полацка (Палціскі).

Вальдзімар
Valdimarr
легендарны князь полацкі
магчыма V ст.
Смерць Смаленск
Бацька Q113407894?
Ваенная служба
Званне князь
Бітвы Аблога Полацка гунамі

Біяграфія правіць

Паводле сагі пра Тыдрэка Бернскага (запісанай 2-й палове XIII ст.), конунг Русі Гертніт перад смерцю падзяліў свае ўладанні паміж трыма сынамі -- старэйшы Азантрыкс (Ósantrix) атрымаў Вількіналанд, малодшы Вальдзімар (Valdimarr) усходнюю частку — Русіланд (Русь) і Пуліналанд (Польшча), а сын наложніцы Іліас стаў ярлам Грэцыі (Grikkland).

Ва ўладарства Азантрыкса і Вальдзімара адбываецца ўзвышэнне гуна Атылы, ён падпарадкоўвае Гуналанд, якім да гэтага валодаў стары конунг Міліас. Далей Атыла сватаецца да дачкі Азантрыкса — Эрке, але не адразу дамагаецца свайго, таму ідзе вайной на Вількіналанд. У вайне гіне Азантрыкс, а яго дачка Эркана становіцца жонкай Атылы.

Пасля гібелі брата Вальдзімар сам ідзе вайной на гунаў (Гуналанд) і руйнуе ўладанні Атылы, пачынаецца вайна. У гэтых падзеях на баку Атылы ўдзельнічае галоўны герой сагі — Тыдрэк Бернскі. У адной з бітваў апісваецца паядынак Тыдрэка Бернскага з Тыдрэкам, сынам Вальдзімара. Далей Атыла з вялікім войскам пачынае паход на Вальдзімара і спусташае Русь і Польшчу (Русіланд і Пуліналанд). Вырашальныя бітвы адбываюцца каля Полацка (Palteskia), які бярэ сам Атыла, і Смаленска (Smálenzkju), які бярэ Тыдрэк Бернскі. У гэтай вайне Вальдзімар і яго сын гінуць, застаецца толькі смаленскі ярл Іран, брат конунга Вальдзімара. Пасля перамогі Атыла прызначыў Ірана «кіраваць тым царствам, судзіць па земскаму праву і плаціць даніны конунгу Атыле і даваць яму падмогі, калі яму спатрэбіцца».

Гл. таксама правіць

Литература правіць