Вальдэмар Пухк (эст.: Voldemar Puhk; 11 снежня 1891, Вільяндзі — 3 сакавіка 1937, Талін) — эстонскі дыпламат, юрыст і эканаміст.

Вальдэмар Пухк
эст.: Voldemar Puhk
Нараджэнне 11 снежня 1891(1891-12-11)
Смерць 3 мая 1937(1937-05-03) (45 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вальдэмар Пухк нарадзіўся ў Вільяндзі у сям’і паспяховага гандляра зярном, уладальніка млына Яака Іагана Пухка, які з 1889 года таксама валодаў запалкавай фабрыкай у горадзе.

З 1911 па 1917 год вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Пасля рэвалюцыі быў вымушаны з’ехаць у Эстонію, дзе працягнуў навучанне на юрыдычным факультэце Тартускага ўніверсітэта і скончыў яго ў 1922 годзе.

З 1913 года — саўладальнік абутковай кампаніі «Я. Пухк і сыны», заснаванай бацькам Вальдэмара). Ёй валодалі таксама Ёакім (1888—1942), Эдуард (1890—1943), Аляксандр (1893—1941) і Эвальд (1897—1942) Пухкі. У 1924 годзе сям’я набыла металаапрацоўчы завод «Ilmarine» («Ільмарыне»), і Вальдэмар стаў яго генеральным дырэктарам.

З 1918 года і да самай смерці ў 1937 годзе Пухк займаў розныя дзяржаўныя пасады ў Эстоніі: быў членам урада, міністрам гандлю і прамысловасці (1918—1919). Калі Эстонія канчаткова набыла незалежнасць, ён заняўся дыпламатычнай працай. Быў эстонскім паслом у Берліне. У 1935 годзе быў ганаровым консулам Японіі ў Таліне.

У апошнія гады жыцця, захварэўшы на туберкулёз, Пухк часта ездзіў на адпачынак у Швейцарыю. У 1937 годзе памёр у выніку сардэчнага прыступу.

Практычна ўсе сваякі Пухка былі рэпрэсаваныя пасля далучэння Эстоніі да СССР.

Крыніцы

правіць