Вальтэр Адольф Георг Гропіус (ням.: Walter Adolph Georg Gropius; 18 мая 1883, Берлін — 5 ліпеня 1969, Бостан) — нямецкі архітэктар, заснавальнік Баўхауса.

Вальтэр Гропіус
Walter Gropius
Дата нараджэння 18 мая 1883(1883-05-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1969(1969-07-05)[4][1][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Германія
Бацька Вальтэр Гропіус-старэйшы[d]
Дзеці Манон Гропіус[d]
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Веймар, Дэсау, Берлін, Гановер, Ена, Лондан, Кембрыдж, Лінкальн, Афіны
Найважнейшыя пабудовы Завод "Фагус"
Узорная фабрыка
Школа Баўхаус
Уплыў Karl Ernst Osthaus[d] і Петэр Берэнс
Уплыў на Anne Tyng[d], Erik Schmidt-Schaller[d], William J Conklin[d], James Rossant[d] і Ioannis Despotopoulos[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчае крэда: «Кожны прадмет павінен да канца адказваць сваёй мэце, гэта значыць выконваць свае практычныя функцыі, быць зручным, танным і прыгожым».

Ранні перыяд

правіць

Вальтэр Гропіус — траюрадны пляменнік вядомага архітэктара Марціна Гропіуса. Яго бацькамі былі Вальтэр Гропіус, які ў свой час быў тайным саветнікам па пытаннях будаўніцтва ў Германскай імперыі, і Манан Гропіус, народжаная Шарнвебер. У 1903 г. паступае вучыцца на архітэктара ў Мюнхене, а пазней працягвае вучобу ў Берліне[7].

 
Будынак завода «Фагус»

У 1907 г. Гропіус прыступіў да працы ў майстэрні Петэра Берэнса, дзе разам з ім працавалі і іншыя вядомыя архітэктары: Людвіг Міс ван дэр Роэ і Ле Карбюзье. У 1910 годзе, пасля трох гадоў працы з Берэнсам, Гропіус пачынае самастойную дзейнасць у якасці дызайнера і архітэктара. Як дызайнер ён праектуе ўнутранае абсталяванне, шпалеры, серыйную мэблю, аўтакузавы і цеплавоз. Яго першай значнай архітэктурнай працай стаў будынак абутковай фабрыкі «Фагус»  (англ.) у Альфельд-на-Лайне, якую ён праектаваў разам з Адольфам Меерам. Гэты фабрычны будынак можа лічыцца адпраўным пунктам у яго далейшай дзейнасці па развіцці архітэктуры са шкла і сталі, пазней названай «архітэктурай мадэрнізму», а ў 1920-я гг. аб’ядноўвалася пад агульнымі паняццямі «Новае будаўніцтва» (Neues Bauen) і «Новая рэчыўнасць» («Neue Sachlichkeit»).

Для выстаўкі Нямецкага саюза рамесных прадпрыемстваў (Deutsches Werkbund), якая праходзіла ў 1914 г. у Кёльне, Гропіус з Меерам разам будуюць «Узорную фабрыку» (Musterfabrik), якая пазней таксама аказала значны ўплыў на сучасную архітэктуру. Асаблівасцю гэтага будынка з’яўляюцца круглыя зашклёныя вежы лесвіц, якія пазней, у 1920-х гг, сталі папулярным мастацкім элементам у Эрыха Мендэльзона ў яго ўніверсальных магазінах.

Доўгія гады Гропіуса злучалі сяброўскія адносіны з Феліксам Аўэрбахам, прафесарам фізікі ў Іенскім універсітэце, дзе ён спраектаваў і пабудаваў для пары Аўэрбах жылы дом.

Баўхаус

правіць

Пасля Першай сусветнай вайны Гропіус становіцца заснавальнікам «Баўхауса». Школа Баўхаус (Дзяржаўны дом будаўніцтва) была ўтворана ў Веймары ў 1919 г. у выніку аб’яднання Саксонска-Веймарскай Вышэйшай школы выяўленчых мастацтваў і заснаванай Анры Ван дэ Вельдэ Саксонска-Веймарскай школы прыкладнога мастацтва. Быўшы ініцыятарам стварэння новай навучальнай установы, на пасаду кіраўніка А. Ван дэ Вельдэ прапануе кандыдатуру маладога берлінскага архітэктара Вальтэра Гропіуса. Гропіус займае пасаду дырэктара спачатку ў Веймары да 1926 г. і пасля гэтага ў Дэсау. У 1928 г. ён перадае пост швейцарскаму горадабудаўніку Маеру, які быў адпраўлены ў адстаўку па палітычных прычынах у 1930 г. Людвіг Міс ван дэр Роэ кіраваў Баўхаусам аж да яго зачынення ў 1933 г.

З 1926 г. Гропіус інтэнсіўна займаецца жыллёвым масавым будаўніцтвам, рашэннем горадабудаўнічых і сацыяльных праблем, выступае за рацыяналізацыю будаўніцтва. Ён выконвае шматлікія праекты жылых дамоў: пасёлак Дэсау-Цёртэн (у 1926—1931 гг.), Дамершток (у 1928—1929 гг.), жылы квартал у берлінскім раёне Сіменсштат (1929/30 гг.) і праекце «Берагавая забудова возера Ванзе» у Берліне (1930/31 гг.).

Амерыканскі перыяд

правіць

У 1934 г. пасля нападак нацыянал-сацыялістаў на Баўхаус, якія звалі яго «царквой марксізму», Гропіус эмігрыруе ў Англію, а ў 1937 г. пераязджае ў Кембрыдж у ЗША, дзе працуе прафесарам архітэктуры ў «Graduate School of Design» Гарвардскага ўніверсітэта.

У 1946 г. Гропіус засноўвае групу «The Architects Collaborative, Inc.» (TAC). Вынік працы гэтай групы — Адукацыйны цэнтр Гарвардскага ўніверсітэта ў Кембрыджы (Graduate Center der Harvard University in Cambridge) (1949/50 гг.); сярод гарвардскіх вучняў Гропіуса — пладавіты Еа Міні Пі.

 
Жылы дом у Ганзе, 1950-я

У апошнія гады жыцця Гропіус вяртаецца ў Берлін, дзе праектуе дзевяціпавярховы жылы квартал у раёне Ганзы ў 1957 г. у рамках будаўнічай выстаўкі «Інтэрбау» (ням.: Interbau). Увагнуты паўднёвы фасад і адкрыты першы паверх лічыцца тыповым прыкладам так званага позняга мадэрну. У 1963 г. Гропіус стаў ганаровым доктарам Свабоднага ўніверсітэта Берліна.

Гропіус памёр 5 ліпеня 1969 г. у Бостане, ЗША.

Зноскі

  1. а б Walter Gropius
  2. H.F. Koeper Walter Gropius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1388-gropius-walter Праверана 7 мая 2023.
  4. Arkitekter verksamma i Sverige — 2015.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118542443 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. а б https://blackmountaincollegeproject.org/Biographies/GROPIUS%20walter%20BIO/GROPIUS%20walter%20BIO.htm Праверана 28 ліпеня 2022.
  7. В разделе «Основные даты жизни и творчества В. Гропиуса», приведёном в кн. «В. Гропиус. Границы архитектуры. — М.: Искусство, 1971», указана другая последовательность учёбы В. Гропиуса: 1903—1904 — Берлин, 1904—1907 — Мюнхен.

Літаратура

правіць
  • Вальтер Гропиус. Границы архитектуры (серия: Проблемы материально-художественной культуры). — под ред. В. И. Тасалова. — М.: Искусство, 1971. — 286 с.

Спасылкі

правіць