Валянціна Анатольеўна Цяплова

Валянціна Анатольеўна Цяплова; (3 жніўня 1940) — беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1966), прафесар царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай сэмінарыі і духоўнай акадэміі(2000).

Валянціна Анатольеўна Цяплова
Дата нараджэння 3 жніўня 1940(1940-08-03) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў горадзе Горкі (цяпер — Ніжні Ноўгарад), РСФСР. Скончыла па спецыяльнасці «Гісторыя» гісторыка-філалагічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). У 1966 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю («Грамадска-палітычныя погляды і палітычная дзейнасць І. І. Мартынава ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя»).

Выкладала ў Горкаўскім дзяржаўным універсітэце. З 1975 года — дацэнт. З 1976 года — у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 2000 года — прафесар кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі. Таксама выкладае ў Мінскай духоўнай семінарыі.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Займаецца даследаваннем пытанняў палітычнай і царкоўнай гісторыі Усходняй Еўропы. Апублікавана больш за сто навуковых і вучэбна-метадычных прац. З’яўляецца складальнікам зборніка «Унія ў дакументах» (Мінск, 1997). Супрацоўнічае ў якасці аўтара з «Праваслаўнай Энцыклапедыяй» (Масква).

УзнагародыПравіць

Узнагароджана ордэнам святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені Рускай праваслаўнай царквы; ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай, ордэнам святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (2018)[1], медалём ордэна свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы.

Узнагароджвалася Ганаровай Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай Граматай Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, а таксама Дыпломам і Каляднай прэміяй «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі» Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі Адукацыйны Цэнтр імя Св. Мяфодзія і Кірыла».

Зноскі

  1. Свидетельство № 5-02/166 от 20 декабря 2018 года (руск.) . Минская епархия (20 снежня 2018). Праверана 18 лістапада 2020.

ЛітаратураПравіць

  • Цяплова Валянціна Анатольеўна// Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХXI столетия: биобиблиографический справочник. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — С. 415—416.