Валянціна Мінаўна Бігеза

Валянціна Мінаўна Бігеза (11 лютага 1944, Слуцк — 21 чэрвеня 2023[1]) — беларускі літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1983).

Валянціна Мінаўна Бігеза
Дата нараджэння 11 лютага 1944(1944-02-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 чэрвеня 2023(2023-06-21) (79 гадоў)
Род дзейнасці літаратуразнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзілася ў 1944 годзе ў Слуцку. У 1966 годзе закончыла Мінскі педагагічны інстытут, працавала ў бібліятэцы гэтага ж інстытута. З 1977 г. працуе ў Беларускім універсітэце культуры, дацэнт кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы. Памерла ў 2023 годзе.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Займаецца даследаваннем развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, беларускай навучальнай кнігі, пытаннямі сучаснага недзяржаўнага кнігавыдання для дзяцей у Беларусі.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Бібліятэкі і музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці / В. Бігеза, Н. Клімянкова // Бібліятэчны свет. — 2010. — № 1.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бігеза Валянціна Мінаўна // Памяць: Слуцкі раён. Слуцк: у 2 кн. — Мінск, 2001. — Кн. 2. — С. 442.