Валянціна Цімафееўна Петрачкова
Валянціна Цімафееўна Петрачкова (21 мая 1939, Рудня, Смаленская вобласць — 20 верасня 2021, Віцебск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1984).
Валянціна Цімафееўна Петрачкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 мая 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 2021 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1540779 |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 21 мая 1939 года ў Рудні.
Скончыла студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа. З 1958 года працуе ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.
Памерла 20 верасня 2021 года ў Віцебску[1].
Ролі ў тэатры
правіць- Еўга Бабук («Званы Віцебска» У. Караткевіча),
- Галчыха («Без віны вінаватыя» А. Астроўскага),
- Ганна («Вечар» А. Дударава),
- Луіза («Будзьце здаровы!» П. Шэно),
- Куліна («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча),
- Ліка («Маскоўскі хор» Л. Петрушэўскай),
- Старая («Крэслы» Э. Іанэска),
- Памэла («Дарагая Памэла Кронкі!» Д. Патрыка),
- Філіцата («Праўда — добра, а шчасце лепш» А. Астроўскага),
- Яўдакія Піліпаўна («За двума зайцамі» М. Старыцкага),
- Вучаніца («Апошнія сведкі» С. Алексіевіч),
- Бабуля Ксенія (“Шышок” А.Аляксандрава).
Фільмаграфія
правіць- 2001 Свежына з салютам (Беларусь)
- 2001 У жніўні 44-га (Расія, Беларусь): эпізод
- 1994 Будулай, якога не чакаюць :: Макар'еўна, кватэрная гаспадыня Насці
- 1992 Белыя адзенні (Беларусь, Расія): эпізод
- 1991 Чырвоны востраў: суседка / прыслуга
- 1990 Плач перапёлкі: Палага Хахлова
- 1986 Паляванне на апошняга жураўля
- 1986 Знак бяды: Яўхіміха
- 1982 Новая зямля: эпізод
- 1981 Палеская хроніка: Адар'я
- 1981 Людзі на балоце (1-ы фільм)
Зноскі
Літаратура
правіць- Валянціна Цімафееўна Петрачкова // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 2. – С. 253.