Валянцін Міхайлавіч Семяняка

Валянцін Міхайлавіч Семяняка (нар. 10 ліпеня 1963, в. Лыскава, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Валянцін Міхайлавіч Семяняка
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
дэпутат Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў[d]
дэпутат Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў[d]
дэпутат Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў[d]
Нараджэнне 10 ліпеня 1963(1963-07-10) (61 год)
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 10 ліпеня 1963 года ў вёсцы Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Фізіка»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне сацыяльнай сферай»[1].

Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, начальнікам аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама, старшынёй Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў[1].

Выбіраўся дэпутатам Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў 25, 26 і 28-га скліканняў[1].

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу мусіла распрацоўваць прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечваць іх усенароднае абмеркаванне[2].

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Слонімскай акругі № 58. Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, член Савета Палаты прадстаўнікоў.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», «МПА СНД. 30 гадоў», ганаровымі граматамі Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі». Мае падзяку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  2. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.

Спасылкі

правіць