Ванда Іванаўна Русецкая

беларуская навуковец-сацыёлаг

Ванда Іванаўна Русе́цкая (нар. 13 жніўня 1945) — беларуская сацыёлаг.

Ванда Іванаўна Русецкая
Дата нараджэння 13 жніўня 1945(1945-08-13) (78 гадоў)
Род дзейнасці сацыёлаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук[d] (1992)
Альма-матар

Біяграфія Правіць

Скончыла Чыцінскі педагагічны істытут (1967). Кандыдат (1982), доктар сацыялагічных навук (1992; дысертацыя «Узаемадзеянне калектыўных і індывідуальных фактараў у навуковай рабоце», навуковы кіраўнік Я. М. Бабосаў). У 1974—1990 гадах старшы лабарант, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1990—1999 — вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, загадчыца аддзелам сацыялогіі культуры Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Правіць

Сфера навуковых зацікаўленняў — сацыяльныя аспекты дзейнасці навуковых, вытворчых калектываў; развіццё нацыянальных культр, нацыянальных адносін ў Беларусі.

Аўтар болей за 70 навуковых прац, у т. л. «Роль коллективных начал социализма в формировании личности» (1983), «Коллективистская сущность общественных отношений социализма» (1984), «Трудовой коллектив — центральное звено перестройки» (1989), «Взаимодействие индивидуальных и организационных факторов в научной деятельности» (1991), «Социодинамика научного коллектива» (1993), «Особенности этнонациональной и религиозной идентификации населения в контексте социально-политической трансформации Беларуси» (1996), «О социологии пограничья» (2000) і інш.

Падрыхтавала 5 кандыдатаў навук.

Лаўрэат прэміі НАН Беларусі за лепшую калектыўную працу па грамадскіх навуках.

Літаратура Правіць

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 456.
  • Гуманитарии и обществоведы НАН Беларуси. — Минск, 1997. — С. 129.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 531.
  • Русецкая Ванда Ивановна // Социология: Энциклопедия / А. А. Грицанов, В. Л. Абушенко, Г. М. Евелькин, Г. Н. Соколова, О. В. Терещенко. — Мн.: Интерпрессервис; Книжный Дом, 2003.