Варакляны
Варакляны (лат.: Varakļāni) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Вараклянскага краю. Плошча 5,33 км². Насельніцтва 1960 чал. (2016). Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе Екабпілс — Лудза.
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Варкляны (ням.: Warkland) датуецца 1226 годам. Пад 1458 годам яны ўпамінаюцца як мястэчка. У 1538 годзе Варкляны перайшлі да Борхаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Варкляны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні. У другой палове XIX ст. тут было 110 будынкаў[4].
У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Варкляны занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
правіцьУ 1920 годзе Варакляны ўвайшлі ў склад Латвіі. 11 лютага 1929 года яны атрымалі статус горада.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1897 год — 1810 чал., з іх 364 каталікі і 1365 іўдзеяў
- XXI стагоддзе: 2016 год — 1960 чал.
Славутасці
правіць- Капліца Святога Віктара (1814)
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1851—1854)
- Лютэранская кірха (1874)
- Сядзіба Борхаў (1783—1789)
Галерэя
правіць-
Палац Борхаў
-
Капліца Святога Віктара
-
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
-
Лютэранская кірха
Зноскі
- ↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 18 студзеня 2023.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ http://www.pasts.lv/lv/uzzinas/Indeksu_gramata/novadi/Novadi_aprilis_2011.xls
- ↑ Manteuffel G. Warklany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 956.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варакляны
- Сайт Вараклянаў
- Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012Архівавана 15 ліпеня 2012. (лат.)