Вулічная атлетыка
Вулічная гімнастыка, ці вулічная атлетыка, таксама во́ркаўт (англ.: Workout (ˈwəːkaʊt) — бел.: трэніроўка) — гэта аматарскі від спорта, частка фізічнай культуры. Складаецца з выканання розных практыкаванняў на вулічных спортпляцоўках, а менавіта на турніках, брусах, шведскіх сценках, рукаходах і іншых канструкцыях, ці зусім без іх выкарыстання (на зямлі). Галоўны акцэнт робіцца на работу з уласнай вагой і развіццём сілы і цягавітасці. Людзі, якія захапляюцца такім спортам, завуць сябе па-рознаму: воркаўтэры, вулічныя (дваровыя) спартсмены, вулічныя гімнасты, турнікмэны і іншае.
Гісторыя развіцця вулічнай гімнастыкі ў СНД
правіцьТурнікі і брусы пачалі актыўна ўсталёўвацца на дварах і прышкольных тэрыторыях яшчэ ў часы СССР, галоўным чынам, з мэтай пашырэння фізкультурных практыкаванняў сярод моладзі і тым самым спрыяння здароваму ладу жыцця і фізічнаму развіццю. З гэтай жа мэтай былі ўведзены нарматывы ГПА, у якія таксама ўваходзілі падцягванні на турніку і падыманні з вісу ва ўпор пераваротам ці сілай. Ужо тады многія дзеці пачалі цікавіцца і актыўна займацца на спартыўных пляцоўках. Варта таксама адзначыць, што не ва ўсіх краінах можна знайсці падобныя спартыўныя снарады, усталяваныя на вуліцы.
У 2000-я з развіццём Інтэрнэту таксама павялічыўся абмен інфармацыяй паміж рознымі краінамі. Сталі больш даступнымі навіны і іншая інфармацыя з кожнага кутка планеты. Тым часам на адным з сайтаў, які прапануе паслугі відэахостынга, пачалі з'яўляцца аматарскія відэаролікі[1] з адменнымі трэніроўкамі на вуліцы (англ.: Street workout). Некаторыя з якіх называліся гета-трэніроўкамі (англ.: Ghetto workout), што, магчыма, звязана з тым, што іх выкладвалі ў Інтэрнэт афраамерыканцы з гета. Некаторыя ролікі выклікалі вялікую цікавасць у моладзі па ўсім свеце.
З часам у гэтага захаплення стала з'яўляцца ўсё больш паслядоўнікаў у краінах постсавецкай прасторы, напрыклад, у Расіі[2][3], Казахстане, Беларусі[4] і на Украіне[5][6].
На гэта захапленне моладзі звярнулі ўвагу і ўлады многіх гарадоў, якія пачалі актыўна будаваць адмысловыя пляцоўкі з усімі патрэбнымі спартыўнымі снарадамі і элементамі для заняткаў вулічнай гімнастыкай. Гэты тып аматарскага спорту інакш называюць вулічным фітнесам ці проста вулічнымі трэніроўкамі.
Вулічная гімнастыка ў іншых краінах
правіцьВялікую папулярнасць гэты аматарскі від спорта набывае і ў іншых краінах.
Пляцоўкі
правіцьТак, напрыклад, у Польшчы адкрываецца ўсё больш адмыслова абсталяваных пляцовак[7][8], учыняюцца трэнераванні для ўсіх ахвотнікаў[9]. Новыя спартовыя пляцоўкі адкрываюцца ў Партугаліі[10]. У 2014 годзе першыя групы зацікаўленых у развіцці гэтага спорту з'явіліся ў Германіі[11], а ўжо ў 2015 годзе там сталі з'яўляцца адмысловыя пляцоўкі[12]. У тым жа 2015 годзе ўсё актыўней пачалі будаваць пляцоўкі ва Францыі[13]. Групе з Палесціны дабіцца пабудовы пляцоўкі не ўдалося, таму яны яе ўладкавалі саматугам[14]. У Турцыі першая пляцоўка з'явілася ў студзені 2016 года[15].
Спаборніцтвы
правіцьУ 2013 годзе першы фэст вулічнай гімнастыкі прайшоў у Сербіі[16], спаборніцтвы ў Чэхіі[17].
У 2014 годзе ўнутраныя спаборніцтвы праходзілі ў Польшчы[18].
Стылі і класіфікацыя вулічнай гімнастыкі
правіць- Ghetto Workout — выкананне элементаў па-за межамі пляцоўкі (прыпынкі, статуі, крамы, транспарт і гэтак далей)
- Workout — фізічныя практыкаванні з выкананнем гімнастычных элементаў (статычных і дынамічных).
Пашыраныя элементы вулічнай гімнастыкі
правіцьСтатычныя затрымкі цела
- Гарызонт («планш») — статычны элемент сілавой гімнастыкі. Выконваецца на папярэчыне, падлозе, брусах і іншых гарызантальных аб'ектах. Гэта практыкаванне бывае розных тыпаў: бакавы, самалёт і на адной руцэ. Для яго выканання патрабуецца вельмі добрая фізічная цягавітасць. Пры выкананні гэтай паставы больш за ўсё працуюць:
- дэльтавістыя (асабліва – пярэднія) цягліцы;
- малая і вялікая круглыя цягліцы спіны;
- цягліцы-разгінальнікі хрыбетніка;
- цягліцы брушнога прэса;
- цягліцы-стабілізатары корпуса цалкам;
- грудныя цягліцы;
- трыцэпсы.
- Гарызантальны ўпор
- Кракадзільчык (на 2 рукі, на 1 руку)
- Ластаўка
- Пярэдні віс
- Стойка на руках (выгнутая, простая, свечкай, ногі паасобку)
- Куток
- Упор на напаўсагнутых
- Сцяг — можа выконвацца як статычнае практыкаванне з затрымкай корпуса цела ў гарызантальным становішчы адносна зямлі на час, утрымліваючыся рукамі за шведскую сценку, вертыкальную трубу; як практыкаванне на паўтор з узняццямі корпуса да гарызонту, ці да вертыкалі. Можа ўскладняцца адцісканнямі.
- Сцяг Цмока
Дынамічныя практыкаванні
- Выйсце Анёла
- Выйсце Прынца
- Выйсце сілай на 1 руку/2 рукі
- Дзіда
- Афіцэрскае выйсце
- Падыманне-пераварот ((павольнае) пёрка, зваротным хопам, на 1 руцэ)
- Хада бога
- Сілавое выйсце на 2 рукі
Адменнасці спаборніцтваў па вулічнай гімнастыцы
правіцьСуддзі — гэта людзі, якія доўгі час трэніруюцца на спартыўных снарадах і на ўласным вопыце дазналіся, ці складана выканаць тое ці іншае практыкаванне.
Існуюць розныя крытэрыі ацэнкі выступлення:
1-ы варыянт: Сіла, відовішчнасць, выразнасць, колькасць элементаў у звязку, харызма[20].
2-і варыянт: Статыка, дынаміка і камбінацыі[21].
Спаборніцтвы могуць ісці:
а) у вольным стылі — кожны паказвае сваю праграму,
б) у фармаце двубоя адзін-на-адзін («батлаў») (англ.: battle — бой, бойка), на якіх два супернікі па чарзе паказваюць сваю праграму і потым суддзі абіраюць лепшага.
Міжнародныя спаборніцтвы і чэмпіянаты
правіцьПершы міжнародны чэмпіянат адбыўся ў жніўні 2011 года ў г. Рыга (Латвія), на якім першае месца заняў украінскі спартсмен Яўген Козыр[22]. На чэмпіянаце ў 2012 годзе першае месца заняў — Яўген Качарга (Украіна), Яўген Козыр (Украіна) быў другім, а на трэцяе месцы трапіў Мікалай Лабанаў (Расія)[23]. Яўген Качарга паказаў найлепшае выступленне індывідуальнага стылю — падцягваўся на адной руцэ з 16-кілаграмовай гірай у зубах[24]. У рамках III Суперфіналу кубка свету па вулічнай гімнастыцы, які адбыўся 19 снежня 2015 года 1 месца — Даніэль Лайзанс (Daniels Laizāns) (Латвія); 2 месца — Міхал Мухар'янаў (Расія); 3 месца — Рэмі Грэбці (Rémy Gresteau) (Францыя)[25]
Дата | Горад | Краіна | Тып спаборніцтваў |
---|---|---|---|
27-28 жніўня 2011 года | Рыга | Латвія | чэмпіянат свету |
2 чэрвеня 2012 года | Днепрапятроўск | Украіна | міжнародны фэст |
4 жніўня 2012 года | Рыга | Латвія | чэмпіянат свету |
8 снежня 2012 года | Масква | Расія | кубак нацый |
27 красавіка 2013 года | Астана | Казахстан | чэмпіянат свету |
29 чэрвеня 2013 года | Днепрапятроўск | Украіна | міжнародны фэст |
28 ліпеня 2013 года | Тула | Расія | міжнародны турнір |
3 жніўня 2013 года | Рыга | Латвія | чэмпіянат свету |
1 снежня 2014 года | Астана | Казахстан | чэмпіянат свету |
19 снежня 2015 года | Масква | Расія | Міжнародны фэст (Супер Фінал Кубка свету) |
Пашыраныя практыкаванні для трэніроўкі
правіць- Падцягванні на папярэчыне — сілавое практыкаванне на паўтор; пры якасным выкананні падбародак трэба падымаць вышэй папярэчыны, пры апусканні корпуса ўніз — цалкам разгінаць рукі ў локцях, не дапушчаць махавыя і рыўковыя рухі корпуса. У якасці ўскладнення могуць выконвацца падцягванні рознымі хопамі (верхнім, ніжнім, шырокім, вузкім, скрыжаваным), падцягванні за галаву, на адной руцэ, з пачарговай зменай рук, з імітацыяй хады (робастайл), з уцяжарвальнікамі, гарызантальныя падцягванні (ці «друкарская машынка», выконваюцца гарызантальныя рухі корпуса налева і направа (наперад-назад) пры паставе падбародка вышэй папярэчыны, рукі трэба імкнуцца цалкам разгінаць у локцях), падцягванні ў пярэднім вісе (гл. ніжэй) і гэтак далей.
- Выйсці на дзве рукі на папярэчыне — таксама сілавое практыкаванне на паўтор; для якаснага выканання трэба пры ўзняцці корпуса ўгару над папярэчынай і апусканні цалкам разгінаць рукі ў локцях, унікаць махавых і рыўковых рухаў.
- Адцісканні ад зямлі / падлогі — практыкаванне на паўтор: прымаецца ўпор лежачы на падлозе; пасля, сагнуўшы рукі ў локцях, апускаецца цела да паралелі з падлогай; потым, цалкам разагнуўшы рукі, вяртаецца цела ў выточнае становішча. Існуюць адменнікі і ўскладненні з рознымі варыянтамі месцавання рук (па шырыні), апоры рук (далонь, кулак, пальцы і гэтак далей), вышыні апоры (прыкладам, «адцісканні Ганібала», якія выконваюцца як звычайныя адцісканні, але рукі кладуцца на ўзвышэнне прыкладна 30-70 см, у гэтым выпадку можна апускаць цела ніжэй пярэдняй апоры; у іншым выпадку на ўзвышэнне кладуцца ногі).
- Адцісканні на брусах — для якаснага выканання трэба ўнікаць махавых і рыўковых рухаў корпуса, пры ўзняцці ўгару — цалкам разгінаць рукі ў локцях, а пры апусканні — згінаць рукі ў локцях да 90 градусаў ці менш, корпус павінен падымацца і апускацца ў вертыкальным становішчы, без нахілу тулава наперад. Значна складанейшыя практыкаванні — адцісканні на брусах у гарызонце (падчас выканання трэба кантраляваць паставу корпуса строга ў гарызантальнай пазіцыі) і ў стойцы на руках (падчас выканання імкнуцца трымаць цела простым, без завалу наперад ці назад, рукі перпендыкулярныя зямлі).
- Пярэдні віс — таксама можа выконвацца як статычнае практыкаванне, з затрымкай корпуса цела ў гарызантальным становішчы адносна зямлі на час, з трыманнем рукамі за папярэчыну турніка (папярэчына спераду ад спартоўца); ці як практыкаванне на паўтор з узняццямі корпуса да гарызонту. Можа быць ускладнены выкананнем, утрымваючыся толькі адной рукой за папярэчыну, утрымваючыся на пальцах, робячы бакавыя павароты ў вісе і гэтак далей.
Існуюць таксама дадатковыя практыкаванні для ўмацавання асобных цягліц. Так, для развіцця прэса выкарыстоўваюцца практыкаванні на паўторы з апусканнем і падыманнем ног (у некаторых выпадках — робячы скручванні), ці падыманнем і апусканнем корпуса (само цела пры гэтым утрымваецца з дапамогай ног, прыкладам, за брусы).
У большасці практыкаванняў выкарыстоўваецца ў якасці нагрузкі толькі вага спартоўца (калістэніка), аднак у некаторых выпадках ужываюцца розныя ўцяжарвальнікі (у якасці ўцяжарвальніка таксама можа выступаць партнёр)[26].
Спартовыя пляцоўкі для вулічнай гімнастыкі
правіцьСтандартныя элементы, якімі звычайна абсталяваны пляцоўкі для трэнераванняў на вуліцы, гэта:
- рукаходы (кругавы, крывалінейны, кальцавы);
- турнікі (класічныя, высокія, нізкія, каскады);
- шведская сценка;
- брусы (вузкія, шырокія);
- лаўкі для трэнеравання цягліц прэса.
Цікавыя факты
правіць- Фестываль ўоркаўтэраў, якія аддаюць перавагу заняткам на чыстым паветры, прайшоў у Бабруйску. [27].
- Некаторыя элементы вулічнай гімнастыкі могуць быць укаранёны ў праграму фізічнай рыхтоўлі расійскіх вайскоўцаў у 2016 годзе[28].
- [29].
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіцьВулічная атлетыка на Вікісховішчы |
- ↑ Hannibal for King. WorkOut (28 лістапада 2008). Праверана 25 верасня 2013.
- ↑ Д.Черкудинова. WorkOut: Как клуб по интересам начал продавать снаряды для уличной гимнастики . Hopes&Fears (28 лістапада 2013). Праверана 25 верасня 2013.
- ↑ Е. Васіленка. Уличные турники снова на пике популярности . Першы канал (22 мая 2014).
- ↑ Вулічны фітнэс (бел.)(недаступная спасылка). 34mag.net (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 12 чэрвеня 2014.
- ↑ Н.Грищенко, Е.Коденцов. В Украине появилась альтернатива сигаретам и пиву - street workout (руск.). Подробности. Телеканал "Интер" (28 лістапада 2011). Праверана 25 верасня 2013.
- ↑ T.Kuslikis. Hannibal For King vs Denis Minin In The Ultimate Freestyle Calisthenic Competition (англ.). A shot of adrenaline (blog) (28 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 11 кастрычніка 2013.
- ↑ Street Workout na Bemowie (польск.). Życie Warszawy (28 лістапада 2014). Праверана 2014-19-04.
- ↑ Bartosz Gubernat. Na bulwarach w Rzeszowie powstanie street workout park. Umowa podpisana (польск.). Nowiny24 (28 лістапада 2014). Праверана 2014-19-04.
- ↑ Rafał Sumowski. Street workout, czyli własne ciało zamiast ciężarów (польск.). Trojmiasto.pl (28 лістапада 2014). Праверана 2014-19-04.
- ↑ Parques de Street Workout abrem em Guimarães no âmbito do Orçamento Participativo (парт.)(недаступная спасылка). Correio de Minho (28 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2014. Праверана 2014-19-04.
- ↑ Peter Beckmann. Trainieren statt trinken und dopen (ням.)(недаступная спасылка). Westfälische Nachrichten (28 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2014. Праверана 2014-19-04.
- ↑ Ніка Шнур. Deutsche Meisterschaften in Bremen Street-Work-out in Tenever (ням.). Weser Kurier (16 чэрвеня 2015). Праверана 15 студзеня 2016.
- ↑ AMIENS Bientôt une aire de «street workout» au Grand Marais (фр.). Courrier picard (13 студзеня 2016). Праверана 15 студзеня 2016.
- ↑ Sarah Benhaida. VIDEO: Inspired by Swedish fitness trend, youth bring "street workout" to Gaza (англ.)(недаступная спасылка). Your Middle East (19 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2015. Праверана 15 студзеня 2016.
- ↑ Kastamonu'da 'Street Workout' Parkuru Yapıldı (тур.). Haberler.com (13 студзеня 2016). Праверана 15 студзеня 2016.
- ↑ M. Joksimović. Prvi Street Workout festival u Tašmajdanskom parku (серб.)(недаступная спасылка). 24sata.rs (14 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2016. Праверана 15 студзеня 2016.
- ↑ Lucie Žemberyová. Street Workout Battle Brno 2013 - reportáž a fotogalerie (чэшск.). Ronnie.cz (28 лістапада 2014). Праверана 2016-15-01.
- ↑ Michał Maliszewski. Reprezentacja radzyńskiego Street Workout na zawodach w Poznaniu (польск.). Iledzisiaj.pl (28 лістапада 2014). Праверана 2014-19-04.
- ↑ JÉSSICA SOTO. El Street Workout atrae a jóvenes de toda España al Silo del Cereal (ісп.). Ideal (1 чэрвеня 2015). Праверана 15 студзеня 2016.
- ↑ Д.Салаўёў. Заснавальнік workout . Вялікі спорт № 9(65) (28 лістапада 2013). Праверана 27 верасня 2013.
- ↑ Е.Парфёнава. Адбор на Чэмпіянат свету па ўоркаўце 2014 стартаваў(недаступная спасылка). Men's health (30 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2014. Праверана 14 студзеня 2015.
- ↑ Українець Євген Козир переміг на чемпіонаті Світу зі Street Workout (+фото, відео) (укр.) . kr2012 (28 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 11 кастрычніка 2013.
- ↑ А.Барысаў. Чэмпіянат свету па Street Workout у Рызе 2012 (руск.)(недаступная спасылка). Big Workout (28 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2013. Праверана 11 кастрычніка 2013.
- ↑ Я.Маркін. Украінская зборная па ўоркаўце прывезла з Масквы перамогу (руск.). Сегодня.ua (28 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 11 кастрычніка 2013.
- ↑ Валерыя Яўсенькіна. Расійскі атлет - срэбны прызёр Суперфіналу кубка свету па ўоркаўце (руск.)(недаступная спасылка). Студэнцкі спорт (28 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 2015-29-12.
- ↑ Дзяніс Мінін: як без грошай і спартзалы пабудаваць прыгожае цела(недаступная спасылка). Часопіс XXL (28 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 1 кастрычніка 2013.
- ↑ Ўоркаўт у Бабруйску(нявызн.). Belsat TV (4 ліпеня 2014). Праверана 21 снежня 2017.
- ↑ Расійскія вайскоўцы асвояць кросфіт і ўоркаўт(нявызн.)(недаступная спасылка). Вайскова-прамысловы кур'ер (24 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2017. Праверана 15 студзеня 2016.
- ↑ Фiтнес нашага двара(нявызн.). Рэспубліка (19 мая 2017). Праверана 21 снежня 2017.