Варненскі заліў
Ва́рненскі заліў (балг.: Варненски залив) — заліў у Балгарыі, у заходняй частцы Чорнага мора. На беразе заліва размешчаны буйны партовы горад Варны, у гонар якой заліў і атрымаў сваю назву, і аднайменны марскі порт(балг.) бел.[1].
Варненскі заліў | |
---|---|
балг. Варненски залив | |
![]() Выгляд з космасу | |
43°12′ пн. ш. 27°56′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Чорнае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Найбольшая глыбіня | 18 м |
Сярэдняя глыбіня | 10—18 м |
Салёнасць | 17 ‰ |
![]() |
Варненскі заліў на 3 км удаецца ўглыб сушы, мае шырыню ля ўваходу 7 км і глыбіню 10—18 м; можа цалкам замярзаць у асабліва халодныя зімы. Мае нізінныя заходнія берагі і ўзвышаныя паўночныя і паўднёвыя. Злучаны з Варненскім і Беласлаўскім азёрамі суднаходнымі каналамі[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Варненскі заліў — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3 выданне)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
- Варненский залив // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Варненскі заліў — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3 выданне)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варненскі заліў