Варшава-Віленская

Варшава-Віленская (польск.: Warszawa Wileńska) — чыгуначная станцыя ў Варшаве на правым беразе Віслы ў раёне Прага.

Станцыя
Варшава-Віленская
Польская чыгунка
Дата адкрыцця 1928
Ранейшыя назвы Пецярбургскі вакзал
Размяшчэнне Варшава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Першая станцыя на гэтым месцы, ці тады яшчэ Пецярбургскі вакзал, была пабудавана як канцавая станцыя лініі чыгункі з Санкт-Пецярбурга праз Вільню і Дынабург па праекце архітэктара Нарцыса Збажэўскага, яна мела шырокую "рускую" каляіну, у адрозненне ад Варшаўска-Венскай чыгункі, якая ўжо тады выкарыстоўвала звычайную еўрапейскую каляіну.

Каб людзям было зручна дабірацца з Вены ў Санкт-Пецярбург, была пабудавана лінія коннага трамвая, якая стала пачаткам варшаўскай трамвайнай сістэмы. Будынак вакзала быў зруйнаваны рускімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе.

Пасля вайны з Савецкай Расіяй у 1920 годзе частка чыгункі паміж Вільняй і Варшавай была перароблена на еўрапейскую шырыню (як і ўся чыгунка ў міжваеннай Польшчы), бо пасажырскія зносіны паміж Варшавай і Ленінградам практычна знікла, а першапачатковая назва станцыі была зменена на сучасную. Саму станцыю перанеслі крыху на поўдзень, а на ранейшым месцы пабудавалі сядзібу Польскай чыгункі ў 1928 годзе.

Вакзал станцыі перажыў Другую сусветную вайну, але пасля вайны быў разабраны і да 2000 года ролю станцыі выконвала старое лакаматыўнае дэпо, пераабсталяванае на вакзал.

8 сакавіка 2015 года тут адкрылася станцыя другой лініі Варшаўскага метрапалітэна «Віленскі вакзал».

Сёння ніжняя частка будынка выкарыстоўваецца чыгункай як вакзал, а верхняя - як гандлёвы цэнтр. Побач з вакзалам знаходзіцца сабор Святой Марыі Магдаліны Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Напрамкі руху цягнікоў

правіць

Варшава-Віленская з'яўляецца канцавым прыпынкам рэгіянальных цягнікоў да станцый:

У мінулым рэгіянальныя цягнікі таксама хадзілі з Варшавы-Віленскай да Астралэнкі.

Фота станцыі

правіць

Спасылкі

правіць