Васілька Яраполчыч

Васілька Яраполчыч (XII ст.) — гіпатэтычны князь драгічынскі і нурскі.

Васілька Яраполчыч
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 1170
Бацька Яраполк Ізяславіч[d] або Яраполк Уладзіміравіч

Біяграфія

правіць

Згадваецца толькі ў «Гісторыі Расійскай» В. М. Тацішчава пад 1182 годам як уладар Драгічына і Нура на Бугу. Васілька захапіў Бярэсце ў менскага князя Уладзіміркі, аднак той з дапамогай палачан вярнуў горад і ўварваўся ва ўладанні Васількі. Тады Васілька ўцёк да цесця, польскага князя Лешка, з яго дапамогай вярнуў свае землі, але быў выгнаны ўладзіміра-валынскім князем Раманам Мсціславічам.

У другой рэдакцыі тэксту Тацішчава даданы імёны па бацьку Васількі — Яраполчыч, і Уладзіміркі — Валадаравіч. Аднак не ўсе даследчыкі схільны верыць звесткам Тацішчава агулам, пагатоў іх другой рэдакцыі, дзе падазраюць значныя дапрацоўкі і «рэканструкцыі» аўтара.

Калі Васілька быў на праўдзе і быў Яраполчычам, імаверна, мог быць сынам бужскага князя Яраполка Ізяславіча.

Літаратура

правіць