Васіль Іванавіч Гапоненка
Васіль Іванавіч Гапоненка (13 красавіка 1928, Сабалі, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 18 жніўня 2019) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і радыебіялогіі раслін, акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук. Доктар біялагічных навук (1985).
Васіль Іванавіч Гапоненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 красавіка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 2019 (91 год) |
Грамадзянства | |
Навуковая сфера | фізіялогія, біяхімія і радыебіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1952; аспірантура, 1955). Навуковыя інтарэсы: фотасінтэз; абнаўленне хларафілу; радыебіялогія раслін; асаблівасці назапашвання раслінамі агра- і фітацэнозаў радыенуклідаў чарнобыльскага выкіду, іх размеркавання паміж рознымі органамі і дзеянні іянізавальнага выпраменьвання на функцыянальны стан раслін і іх прадукцыйную дзейнасць; прынцыпы аптымальнага землекарыстання ў раёнах радыеактыўнага забруджвання.
Працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (з 1955, асістэнт кафедры фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі); Інстытуце фотабіялогіі (з 1957; у 1966—1988 — загадчык лабараторыі ізатопных метадаў даследавання); Інстытуце радыебіялогіі (з 1988; у 1988—1995 — загадчык лабараторыі).
Узнагароды
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С.37