Сабалі (Брагінскі раён)

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Сабалі́[1] (трансліт.: Sabali, руск.: Соболи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.

Вёска
Сабалі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
79 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247633
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203846095
Сабалі на карце Беларусі ±
Сабалі (Брагінскі раён) (Беларусь)
Сабалі (Брагінскі раён)
Сабалі (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Сабалі (Брагінскі раён)

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

За 6 км на захад ад Брагіна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 136 км ад Гомеля.

Паблізу ёсць радовішчы гліны.

Гідраграфія

правіць

На ўсходзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.

Планіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, паралельна да якой на ўсходзе пралягае кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся ў вёсцы школа граматы, 2 ветракі, гамарня, карчма.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Сабалёўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі цагельня (з 1930 года), 2 ветракі, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 73 мясцовыя жыхары, у памяць пра якіх у 1967 годзе ў скверы, каля школы, збудаваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Шлях да камунізму». У вёсцы былі пільня, млын, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, 3 крамы. Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2], пасля знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Брагінскага пассавета. У 1962 годзе да вёскі далучаны пасёлак Пуцілавік. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання частка жыхароў (224 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы. Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[3].

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 43 гаспадаркі, 79 жыхароў.

Дынаміка

правіць
  • 1850 год — 23 двары, 187 жыхароў.
  • 1897 год — 60 двароў, 410 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 77 двароў, 483 жыхары.
  • 1930 год — 90 двароў, 469 жыхароў.
  • 1959 год — 737 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 43 гаспадаркі, 79 жыхароў.

Вядомыя выхадцы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць