Васіль Іларыёнавіч Ясюк
мастак і педагог
Васіль Іларыёнавіч Ясюк (нар. 6 верасня 1955, в. Забароўе, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак-жывапісец, педагог. Дацэнт (2003). Член Беларускага саюза мастакоў (1988).
Васіль Іларыёнавіч Ясюк | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (спецыяльнасць «Станковы жывапіс», 1983).
Працаваў у Мінскам дзяржаўнам мастацкам вучылішчы імя А. К. Глебава (у 2006—2008 — дырэктар), Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 1986, мастацкі факультэт, кафедра малюнка, прафесар).
Узнагароды
правіцьГанаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2003).
Бібліяграфія
правіць- Малюнак вугальным алоўкам як пераходны этап да працы мяккімі матэрыяламі : вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва / В. І. Ясюк. — Мінск, 2002.
- Малюнак па памяці і паводле ўяўлення як неабходны этап у працы студэнтаў з натураю : вучэбны дапаможнік для студэнтаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва / В. І. Ясюк. — Мінск, 2002.
Зноскі
Літаратура
правіць- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949—2004 гады) / А. А. Каляда. — Мінск, 2005. (Інфармацыя на с. 315: форма імя — Васіль Іларыёнавіч.)
- Натхнёны вобраз традыцый : [гутарка пра творчую дзейнасць і сучасны стан выяўленчага мастацтва] / Васіль Ясюк; [гутарыў] Віктар Міхайлаў // Беларусь : палітыка, эканоміка, культура. — 2009. ― № 12. ― С. 42―45 : іл.