Васіль Аляксандравіч Пашкоў

Васі́ль Алякса́ндравіч Пашко́ў (руск.: Василий Александрович Пашков; 2 (14) красавіка 1831, Масква30 студзеня 1902(1902-01-30), Парыж, Францыя) — расійскі рэлігійны дзеяч. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік руху евангельскіх хрысціян Расіі.

Васіль Аляксандравіч Пашкоў
Адукацыя
Дзейнасць мецэнат
Нараджэнне 2 (14) красавіка 1831
Смерць 30 студзеня 1902(1902-01-30) (70 гадоў)
Пахаванне
Бацька Aleksandr Pashkov[d]
Маці Yelizaveta Kindyakova[d]

Узнагароды
ордэн Святога Станіслава
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Ribbon of the Order of St. Andrew

Біяграфія

правіць

Васіль Пашкоў належаў да дваранскага роду Пашковых, які паходзіць ад паляка Рыгора Пашкевіча, што прыехаў у Масковію за часам Івана Грознага. Бацька, Аляксандр Пашкоў, даслужыўся да генеральскага чыну расійскага войска. Васіль нарадзіўся, калі бацька душыў паўстанне на землях Рэчы Паспалітай. Меў яшчэ дзвюх сёстраў — Кацярыну і Вольгу. У 1849 годзе скончыў Пажаскі корпус і залічаны ў кавалергардскі полк карнетам. У 1858 годзе звольнены, за гады службы атрымаў ордэн Святога Станіслава 3-й ступені і медаль «У памяць вайны 1853—1856» на Андрэеўскай стужцы за ўдзел у Крымскай вайне.

Дзякуючы шлюбу з Аляксандрай Чарнышовай-Круглікавай павялічыў родавыя ўладанні маёнткамі Чарнышовых у Маскоўскай і Санкт-Пецярбургскай губернях. Валодаў трынаццаццю маёнткамі ў розных губернях, а таксама чатырма заводамі па выплаўцы медзі на Урале.

Пасля прыезду ў Пецярбург англійскага лорда Грэнвіля Рэдстака навярнуўся ў евангельскае хрысціянства, а праз некалькі гадоў пераняў пасля Рэдстака кіраўніцтва рухам «рэдстакістаў». У доме Пашковых ладзіліся евангелізацыйныя сходы. Удзельнікі руху адчынялі танныя смаі для студэнтаў, гарбатні для рабочых, начоўкі для бяздомнікаў, майстэрні для жанчын, школы для бедных дзяцей, выдавалі хрысціянскую літаратуру, распаўсюджвалі Новы Запавет. У 1884 годзе Пашкоў разам з іншым паслядоўнікам лорда Рэдстака Мадэстам Корфам склікалі ў Пецярбургу сход прадстаўнікоў розных пратэстанцкіх дэнамінацый дзеля аб’яднання. Аднак праз 6 дзён усіх дэлегатаў арыштавала паліцыя.

 
Васіль Пашкоў (сядзіць на козлах) у выгнанні ў Францыі

Пасля далучэння да евангельскага руху простага люду Руская праваслаўная царква назвала пашкоўцаў «сектантамі» і «ератыкамі» і пачала патрабаваць ад уладаў прыняць меры супраць пропаведзяў Пашкова. З 1878 года жандармерыя спрабавала абмежаваць евангелісцкія сходы. Кульмінацыяй стаў разгон з'езду 1884 года: Васіль Пашкоў і Мадэст Корф былі вымушаны эміграваць з Расіі. Жыў спачатку ў Лондане, шмат вандраваў па Брытаніі, Францыі, Аўстрыі, Італіі, Германіі. Памёр у Парыжы, пахаваны на пратэстанцкіх могілках у Рыме.

Сям’я

правіць

Жонка — графіня Аляксандра Чарнышова-Круглікава, фрэйліна імператарскага двара, старэйшая дачка ўдзельніка вайны 1812 года палкоўніка Івана Круглікава і графіні Соф'і Чарнышовай. Разам з сястрой Лізаветай яна далучылася да руху Грэнвіля Рэдстака і пазнаёміла з ім свайго мужа.

У шлюбе мелі сына Аляксандра і трох дачок — Соф'ю, Вольгу і Марыю.

У 1886 годзе Аляксандра паехала з дзецьмі да мужа ў эміграцыю. Удавеўшы, вярнулася з дочкамі Вольгай і Марыяй у Расію. Памерла ў Францыі, пахаваная ў Версалі.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць