Васіль Андрэевіч Мілаванаў

Васіль Андрэевіч Мілаванаў (22 лютага 1918, хутар Грачоў, Верхне-Данская акруга, цяпер Вешанскі раён, Растоўская вобласць, Расія) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1954), дацэнт (1972).

Васіль Андрэевіч Мілаванаў
Дата нараджэння 22 лютага 1918(1918-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў БДУ (1949). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. 3 1944 рэдактар у БелТА. 3 1949 у Інстытуце гісторыі, з 1959 у Інстытуце эканомікі АН БССР. 3 1964 выконваючы абавязкі дацэнта БДУ. У 19651991 у Інстытуце народнай гаспадаркі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследаваў гісторыю падрыхтоўкі і правядзення сялянскай рэформы 1861—1863 у Беларусі, Літве і Правабярэжнай Украіне, сельскай гаспадаркі Беларусі з 19 ст. — 1-ай пал. 20 ст. Адзін з аўтараў зборнікаў «3 гісторыі сацыялістычнага будаўніцва Савецкай Беларусі» (1959), калектыўных прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 2, 1961), «Эканоміка Беларусі ў эпоху імперыялізму, 1900—1917» (1963), «Сацыялістычныя пераўтварэнні ў эканоміцы Беларусі ў 1917—1920 гг.» (1966), «Гісторыя Мінска» (1967), «Эканамічная гісторыя БССР» (1969), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 3, 1973), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, 1997) і інш. Аўтар зборнікаў вершаў.

Зноскі

Літаратура

правіць