Васіль Андрэевіч Трапінін
Васіль Андрэевіч Трапінін (руск.: Васи́лий Андре́евич Тропи́нин, 19 (30) сакавіка 1776, Карпава, Наўгародская губерня — 3 (15) мая 1857, Масква) — рускі жывапісец, майстра рамантычнага партрэта.
Васіль Андрэевіч Трапінін | |
---|---|
руск.: Васи́лий Андре́евич Тропи́нин | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1776[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 (15) мая 1857[2] (81 год) ці 3 мая 1857[1] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм, рэалізм |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Каля 1798 года пачаў вучыцца ў Пецярбургскай АМ у Сцяпана Сямёнавіча Шчукіна, але ў 1804 годзе быў адкліканы сваім памешчыкам. Да 1821 года жыў ва Украіне і ў Маскве, затым толькі ў Маскве. Трапінін імкнуўся стварыць жывы і натуральны вобраз чалавека, характарыстыку якога часта ўзбагачаюць дэталі бытавой абстаноўкі.
Значэнне творчасціПравіць
Творчасць Трапініна адыграла важную ролю ў развіцці рускага мастацтва 19 стагоддзя і, у прыватнасці, у фарміраванні мастацкіх традыцый Масквы. У Маскве ў 1969 годзе заснаваны Музей В. А. Трапініна і маскоўскіх мастакоў яго часу.
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Тропинин Василий Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Васіль Андрэевіч Трапінін
- Партрэты Трапініна, галерэя Архівавана 5 лістапада 2011.
- Біяграфія В. А. Трапініна Архівавана 22 снежня 2011.