Васіль Васільевіч Гразноў
Васіль Васільевіч Гразноў (1840, — 27 лютага 1909, Вільня) — мастацтвазнавец, этнограф, мастак, краязнавец, даследчык беларускай архітэктуры.
Васіль Васільевіч Гразноў | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1840 |
Дата смерці | 27 лютага 1909 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Навуковая сфера | архітэктура |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Строганаўскае вучылішча тэхнічнага малявання па спецыяльнасці «вучоны малявальшчык і свабодны мастак пейзажнага жывапісу». Служыў у якасці мастака на «срэбнай фабрыцы» С. І. Сазікава. У 1864 годзе па запрашэнні папячыцеля Віленскай навучальнай акругі І. П. Карнілава пераехаў у Вільню, дзе, як пісаў ён мастацкаму крытыку У. В. Стасаву, «прысвяціў сябе з палкім юнацкім запалам розным працам … і асабліва па пошуку гістарычных помнікаў».
З 1862 года выкладаў маляванне і чыстапісанне ў Віленскай мужчынскай гімназіі, згадваецца ў Памятнай кніжцы Віленскай навучальнай акругі на 1895―1896 навучальны год. Яго калегамі па гімназіі з’яўляліся выкладчык геаграфіі і рэдактар «Віленскага Каляндара» Мікалай Іванавіч Юніцкі, гісторык Арсень Турцэвіч і іншыя, не менш яркія асобы. З 1886 года выкладаў у жаночай гімназіі[1][2].
Даследчая дзейнасць і мастацкая творчасць
правіць«Ёсць у Вільні яшчэ адзін шаноўны і бескарыслівы дзеяч па распрацоўцы мясцовай гісторыі, гэта выкладчык віленскай мужчынскай гімназіі, мастак В. В. Гразноў. Ён на свае небагатыя сродкі робіць паездкі ў розныя месцы Літвы і Беларусі, шукае старажытныя помнікі рускай народнасці і робіць з іх акварэльныя віды і здымкі. Паслугамі яго часткай ужо скарыстаўся П. М. Бацюшкаў у сваіх „Помніках рускай даўніны ў Заходніх губернях“. Акрамя таго, некаторыя яго здымкі з мясцова шанаваных абразоў выдадзены ў „Віленскім Календары на 1887 г.“. Але за ўсім тым у партфелі В. В. Гразнова назапасілася значная колькасць акварэляў са старажытных помнікаў рускай народнасці і праваслаўя ў краі, якія варта было б выдаць, але не ў Вільні, дзе ўласна няма і тэхнічных сродкаў да мастацкага рэпрадукавання», ― пісаў у віленскіх цыдулках М. І. Пятроў[3].
Графіка Гразнова звычайна выстаўлялася ў Пецярбургу на археалагічных з’ездах. З яго ліста ад 4 студзеня 1900 года да І. П. Карнілава вядома, што Пецярбургскае таварыства архітэктараў выставіла 28 прац з выявамі беларуска-літоўскіх гістарычных помнікаў[4].
З прац В. Гразнова захаваліся нешматлікія. Так, вядомая яго акварэль з выявай Лідскага замка. Карціна напісана з іншага пункту, чым працы Ю. Пешкі і В. Дмахоўскага. Ранішнія прамяні сонца падаюць на ўсходнюю сцяну старога замка, ад вежаў якога засталося толькі два астанцы. Над зарослым прудом узвышаюцца 16 байніц[5]. Беларускі гісторык А. А. Трусаў лічыць малюнак лепшай выявай Лідскага замка[6]. Беларуская Сынкавіцкая царква св. Міхаіла вядомая як выдатны помнік архітэктуры. В. Гразноў, даследаваўшы яе, зрабіў некалькі замалёвак.
У 1860-я гг. В. Гразноў першы даследаваў і апісаў гарадзенскую Барысаглебскую (Каложскую) царкву, пакінуўшы свае ўражанні ў нарысе, які выйшаў у Вільні ў 1893 годзе. Гразноў выявіў у муры царквы галаснікі, знакі на гліне і выказаў думку, што царква мела фрэскаваю афарбоўку: «На бакавіцы многіх цаглін Каложскай царквы заўважаюцца рэльефныя знакі рознага выгляду, якія ўяўляюць просталінейныя зігзагі, невядомыя знакі і славянскія літары, пяціканцовую зорку і раўнаканцовы старажытны візантыйскі крыж, а на некаторых яны паўтараюцца некалькі разоў». В. Гразноў выявіў у правай частцы алтара зафарбаваныя сілуэты кампазіцыі «Святая Троіца», у сярэдняй частцы ― крыж, уверсе паміж алтарнай частцы ― выяву сонца і месяца. Ён зрабіў план і разрэзы руін храма, дэталёвы малюнак алтарнага вакна, віды паўднёвага і заходняга фасадаў. Нягледзячы на тое, што Гразноў маляваў царкву ў 1856 годзе, і многае яму давялося аднаўляць па памяці ці па эскізах, зробленых яшчэ да 1853 года, тым не менш, малюнкі лічацца вельмі грунтоўнымі. Асаблівую цікавасць выклікае выгляд страчанага паўднёвага фасада. Паводле Гразнова, у царквы была драўляная вежа-званіца XVII—XVIII стст., якая ўжо да канца XIX стагоддзя была разабрана. Гэтыя малюнкі Гразнова лічацца ў навуковай літаратуры першакрыніцамі[7][8].
Малюнкі В. Гразнова сталі ілюстрацыямі да кніг П. Бацюшкава («Беларусь і Літва», 1890), І. Карчынскага («Старажытная Каложская царква ў імя святых князёў Барыса і Глеба ў г. Гродна», 1908), да трэцяга тома «Маляўнічай Расіі» (1882) і інш. Аглядаючы ў 1864 годзе ў Мазырскім павеце царкву ў Тураве, Гразноў убачыў сярод рознага хламу скрыню з вуглём. Высыпаўшы яго, ён убачыў у скрыні старыя рукапісы, сярод якіх выявіўся пісьмовы помнік XI стагоддзя, які атрымаў у навуковым свеце назву Тураўскага Евангелля[9].
Сабраў багатую калекцыю прадметаў беларускай культуры і побыту. Віленскія літаграфіі Гразнова знаходзяцца ў Эрмітажы (Пецярбург)[10].
Зноскі
- ↑ Серебряков М. В. Исторический очерк столетнего существования 1-й гимназии. 1803―1903. — Вільна, 1903. — Т. 1.
- ↑ Памятная книга Виленской губернии на 1890. — Вильна, 1890. — С. 124, 127.
- ↑ Петров Н. И. Из путешествия в Северо-Западный край // Киевская Старина. — Киев: 1889. — Т. XXIV. — С. 475.
- ↑ Алексеев Л. В. Василий Васильевич Грязнов // Археология и краеведение Беларуси. XVI-30-е годы ХХ в.. — Мн.: Беларуская навука, 1996. — С. 121-122.
- ↑ Валерый Сліўкін.. Аналітычнае даследаванне аб Лідскім замку(недаступная спасылка). Lida.info. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 жніўня 2014.
- ↑ Трусов О. А. Древних стен возрождение. Прошлое и настоящее Лидского замка. — Мн., 1990. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Грязнов В. В. Коложская Борисоглебская церковь в г. Гродне. — Вильна: Типография А. Г. Сыркина, 1893. — 11 с.
- ↑ Трусов И. Г. Борисо-Глебская Коложская церковь. — Гродно: ООО «ЮрСаПринт», 2011. — 52 с. — ISBN 978-985-90187-2-5.
- ↑ Шумейко М. Ф. История белорусской археографии / Археография: курс лекций. — Мінск: БДУ, 2005
- ↑ Гразноў Васіль Васілевіч // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1985. — Т. 2. — С. 159.
Літаратура
правіць- Каханоўскі Г. А. Археологія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. ― Мн., 1984.
- Улащик Н. Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. ― М., 1985.