Васіль Васілевіч Нешытой
Васіль Васільевіч Нешытой (8 студзеня 1942, с. Кацічы, Навазыбкаўскі раён, Бранская вобласць — 8 сакавіка 2020) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычных асноў інфарматыкі, прыкладной і матэматычнай лінгвістыкі. Доктар тэхнічных навук (1990), кандыдат філалагічных навук (1973), прафесар (2011).
Васіль Васілевіч Нешытой | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 студзеня 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 2020 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук і кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, 1970), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа (аспірантура, спецыяльнасць «Структурная, прыкладная і матэматычная лінгвістыка», 1973).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з верасня 2004, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра інфармацыйных рэсурсаў, загадчык кафедры, з 2014 — прафесар).
Навуковыя інтарэсы: матэматычная лінвістыка; інфарматыка; тэорыя імавернасцей і матэматычная статыстыка; тэорыя абагульненых размеркаванняў (аўтара) і яе прымяненне ў розных галінах ведаў; праграмаванне; сістэмы менеджменту якасці; прагназіраванне, у тым ліку індэксаў цэн у будаўніцтве; матэматыка-статыстычныя метады ў бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці.
Бібліяграфія
правіць- Исследование статистических закономерностей текста и информационных потоков : диссертация … доктора технических наук : 05.25.01 : защищена 28.02.1990 : утверждена 06.07.1990 / Нешитой Василий Васильевич. — Минск, 1987.
- Законы распределения слов в тексте и его лексическая параметризация : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 10.02.21 / Нешитой Василий Васильевич. — Минск, 1973.
- Элементы теории обобщенных распределений / В. В. Нешитой. — Минск, 2009.
- Информетрия: математические модели и методы исследования / В. В. Нешитой. — Минск, 2017.