Васіль Канстанцінавіч Шабалтас

Васіль Канстанцінавіч Шабалтас (нар. 15 жніўня 1936, в. Курыцічы, Петрыкаўскі раён13 сакавіка 2015) — беларускі пісьменнік.

Васіль Канстанцінавіч Шабалтас
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 жніўня 1936(1936-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 2015(2015-03-13) (78 гадоў)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 жніўня 1936 года ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна ў сялянскай сям'і. Разам з маці, сястрой і братам перажыў акупацыю, вярнуўся на радзіму толькі пасля заканчэння войны[1].

Скончыў Мар'іна-Горскі сельскагаспадарчы тэхнікум, некаторы час працаваў у сябе на радзіме заатэхнікам-пчаляром. У 1960 годзе пераехаў на радзіму жонкі, у г. Навазыбкаў Бранскай вобласці. Жыў па вуліцы Нарыманаўскай[2]. Працаваў заатэхнікам-пчаляром (1959—1963), канструктарам-мадэльерам на швейнай фабрыцы МЛП (1963—1983)[3].

З 1983 года жыў у Асіповічах[2][4]. Працаваў галоўным інжынерам канструктарскага бюро (1983—1985), дырэктарам камбіната бытавога абслугоўвання (1985—88), загадчыкам аддзела (1988—1995)[3].

Завочна вучыўся Маскоўскім палітэхнікуме, пасля яго канчатка – у Маскоўскім тэхналагічным інстытуце[2].

Як паэт друкаваўся з 1960 года, як празаік з 1963 года. Першы верш быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі»[2].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года[2]. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[5].

Памёр 13 сакавіка 2015 года.

Творчасць правіць

Асноўная тэматыка творчасці В. К. Шабалтаса: памяць аб вайне, лёс чалавека, жыццёвыя абставіны, у якія трапляе чалавек[2]. Аўтар кніг прозы «Экзамен» (1984), «Плата за страх» (1994), «Злой дух» (2006)[4], «Душагуб», «Белобок»[4] і інш.

Зноскі

  1. ШАБАЛТАС Василий | Зыбчане (руск.) (8 лютага 2021). Праверана 3 студзеня 2024.
  2. а б в г д е ШАБАЛТАС Васіль Канстанцінавіч
  3. а б Шабалтас Василий Константинович - Биография. www.biografija.ru. Праверана 3 студзеня 2024.
  4. а б в Васіль ШАБАЛТАС КАЦІНЫ БАРОН // Полымя. — 2011. — Май — № 5 (979).
  5. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.