Васіль Сяргеевіч Трафіменка

беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч

Васіль Сяргеевіч Трафіменка (1938, Бялынавічы, Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Васіль Сяргеевіч Трафіменка
1-ы сакратар Віцебскага райкома КПБ
Нараджэнне 1938(1938)
Партыя КПСС
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі ордэна «Знак Пашаны» ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля сканчэння інстытута працаваў загадчыкам ветэрынарнага ўчастка ў в. Курына. Старшыня калгаса «Беларусь» і намеснік начальніка Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віцебскага раёна (райсельгасхарч)[1].

1-ы сакратар Віцебскага райкома КПБ[2]

Прымаў удзел у II Усесаюзным пленуме ЦК УЛКСМ у Маскве і XIX Усесаюзнай канферэнцыі КПСС[1].

У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР XII-га склікання ад Суражскай выбарчай акругі № 146. Працаваў намеснікам старшыні Віцебскага абласнога аб’яднання па вытворчасці свініны[3].

Зноскі

  1. а б Диканова, Т.. 30 лет трудовой деятельности связывают Василия Трофименко с Витебским районом (руск.)(недаступная спасылка). Жыццё Прыдзвіння (18 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 19 лістапада 2020.
  2. Ушанаваныя Радзімай // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 690. — ISBN
  3. Гілевіч, Н.. Дзевяноста трэці год. Дзённік. Беларускі гістарычны агляд (7 красавіка 2011). Праверана 19 лістапада 2020.