Курына
Ку́рына (руск.: Курино) — вёска ў Курынскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр Курынскага сельсавета.
Вёска
Курына
|
Геаграфія
правіцьВёска за 29 км на паўночны ўсход ад Віцебска на правым беразе Дзвіны, на аўтамабільнай дарозе Р133 (Н2301) Віцебск — Сураж. Праз вёску цячэ прыток Дзвіны рака Кастаўлянка, якая выцякае з возера Кастаўе.
Гісторыя
правіцьУ 1872 годзе Міхаіл Кусцінскі раскапаў каля вёскі 2 курганы[1].
У пачатку XX стагоддзя Курына — цэнтр Курынскай воласці Віцебскага павета, тым часам у вёсцы была каменная царква святога Мікалая, пабудаваная ў 1824 годзе[2] (захаваліся руіны).
У час Вялікай Айчыннай вайны вёска спалена нямецкімі захопнікамі.
Насельніцтва
правіць- пачатак XX ст. — 327 чалавек, 40 двароў.
Інфраструктура
правіцьУ Курына філіял ААТ «Віцебскі райаграпрамсервіс», сельская бібліятэка Віцебскай РЦБС, бальніца сястрынскага догляду.
Памятныя мясціны
правіць- Магіла Героя Савецкага Саюза М. Ф. Сільніцкага. На магіле ў 1957 годзе ўстаноўлены абеліск.
- Магіла партызана І. С. Лапікава. На магіле ў 1966 годзе ўсталяваны абеліск.
Вядомыя асобы
правіць- Любоў Канстанцінаўна Дукальская (1924—2004) — беларуская мастачка.
Зноскі
- ↑ Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскага раёна / Падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 33. — ISBN 985-02-0647-0.
- ↑ Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2001. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0190-7.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ Справочник. Курино .
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 56.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх