Васіль Андрэевіч Трапінін

(Пасля перасылкі з Васіль Трапінін)

Васіль Андрэевіч Трапінін (руск.: Васи́лий Андре́евич Тропи́нин, 19 (30) сакавіка 1776, Карпава, Наўгародская губерня — 3 (15) мая 1857, Масква) — рускі жывапісец, майстра рамантычнага партрэта.

Васіль Андрэевіч Трапінін
руск.: Васи́лий Андре́евич Тропи́нин
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 сакавіка 1776(1776-03-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 (15) мая 1857[3][4] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рамантызм, рэалізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Каля 1798 года пачаў вучыцца ў Пецярбургскай АМ у Сцяпана Сямёнавіча Шчукіна, але ў 1804 годзе быў адкліканы сваім памешчыкам. Да 1821 года жыў ва Украіне і ў Маскве, затым толькі ў Маскве. Трапінін імкнуўся стварыць жывы і натуральны вобраз чалавека, характарыстыку якога часта ўзбагачаюць дэталі бытавой абстаноўкі.

Значэнне творчасці правіць

Творчасць Трапініна адыграла важную ролю ў развіцці рускага мастацтва 19 стагоддзя і, у прыватнасці, у фарміраванні мастацкіх традыцый Масквы. У Маскве ў 1969 годзе заснаваны Музей В. А. Трапініна і маскоўскіх мастакоў яго часу.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 20 сакавіка 2023.
  2. https://novvedomosti.ru/articles/society/54381/
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL Праверана 20 сакавіка 2023.
  5. Тропинин Василий Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.

Спасылкі правіць