Велегезіты
Велегезіты, белегезіты (грэч. Βελεγεζίται) † — славянскае сярэдневяковае аб'яднанне на поўдні Балканскага паўвострава.
Велегезіты † | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Балканскі паўвостраў |
Мова | славянская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы | іншыя славяне |
Упершыню Велегезіты разам з іншымі славянскімі аб'яднаннямі ўзгадваюцца візантыйцамі пад 616 г. у сувязі з аблогай Салонікаў. Згодна тэксту "Цудаў Святога Дзмітрыя Салунскага", славяне былі накіраваны супраць Візантыі аварамі. Велегезіты і іх саюзнікі зрабілі лодкі-кадаўбы і на іх спустошылі ўзбярэжжа Грэцыі і астравоў Эгейскага мора і толькі потым пачалі аблогу горада. Славян узначальваў правадыр Хатун або Хацон (Χατουν), паходжанне якога не вядома. Аднак аблога скончылася беспаспяхова, а сам правадыр трапіў у палон.
Пазней узгадваліся як насельнікі Фесаліі.