Венерыянскі снег

Венерыянскі снег — субстанцыя невядомай прыроды з высокім альбеда, якой пакрыты шматлікія горныя вяршыні на Венеры.

Горы Максвела, пакрытыя снегам

Выяўленне і месцазнаходжанне правіць

Першыя даныя пра венерыянскі снег паднёс апарат «Піянер-Венера». Пазней апарат «Магелан» выявіў венерыянскі снег амаль на ўсіх горных вяршынях Венеры. Адным з нешматлікіх выключэнняў з'яўляецца вулкан Маат, што, зрэшты, можа быць звязана з яго нядаўнім вывяржэннем, пасля якога новае снежнае покрыва не паспела ўтварыцца.

Тэорыі саставу і паходжання правіць

Яшчэ калі гэту з'яву выявіў «Піянер-Венера», з'явілася тэорыя, што горы Венеры ўтрымліваюць вялікую колькасць пірыту, які агаліўся падчас эрозіі.

Тым не менш, з 1995 года, пасля завяршэння працы «Магелана», гэта тэорыя была адпрэчана. Паводле новай, больш праўдападобнай і цікавейшай тэорыі, нейкія рэчывы, выпараючыся на паверхні Венеры, падымаюцца ўгару, і крышталізуюцца, набліжаючыся да халоднага хмарнага покрыва. Рэчывы, якія выпадаюць на паверхню Венеры, зноў выпараюцца, калі не асядуць на вяршыні гор — там, з-за ніжэйшай тэмпературы яны не могуць выпарыцца зноў.

Як правіла, кандыдатамі лічацца тэлур, пірыт, гематыт, пераўскіт[1] або сульфіды свінцу і вісмуту[2][3][4]. Гэты «снег», мяркуючы па ўсім, валодае высокай праводнасцю.

Зноскі

  1. Paul Rincon[en] Планета Венера: «злое блізня» Зямлі(англ.) = Planet Venus: Earth's 'evil twin' // BBC News. — 7 November 2005.
  2. Carolyn Jones Otten Металічны снег на Венеры — сульфід свінцу(англ.) = ‘Heavy metal’ snow on Venus is lead sulfide // Washington University in St.Louis Newsroom. — February 10, 2004.
  3. David Whitehouse[en] На Венеры ёсць горы з цяжкім металам(англ.) = Venus has 'heavy metal mountains' // BBC News. — 25 November, 2003.
  4. Laura Schaefer, Bruce Fegley Jr. Heavy metal frost on Venus(англ.) // Icarus[en]. — Elsevier, 2004. — Т. 168. — № 1. — С. 215-219. — DOI:10.1016/j.icarus.2003.11.023Bibcode2004Icar..168..215S

Спасылкі правіць

  • Häusler, B.; Tyler, G; Simpson, R; Bird, M; Dehant, V; Barriot, J; Eidel, W; et al. (2006). "Radio science investigations by VeRa onboard the Venus Express spacecraft". Planetary and Space Science (abstract). 54 (13–14): 1315–1335. Bibcode:2006P&SS...54.1315H. doi:10.1016/j.pss.2006.04.032. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |last2= (даведка)
  • Brackett, Robert A.; Fegley, Bruce; Arvidson, Raymond E. (1995). "Volatile transport on Venus and implications for surface geochemistry and geology" (PDF). Journal of Geophysical Research. 100 (E1): 1553–1563. Bibcode:1995JGR...100.1553B. doi:10.1029/94JE02708. Праверана 2010-05-20.