Веніямін Уладзіміравіч Арзамасцаў

савецкі і беларускі футбаліст і трэнер

Веніямін Уладзіміравіч Арзамасцаў (1 жніўня 1937, Хабараўскі край) — беларускі футбаліст і трэнер.

Футбол
Веніямін Арзамасцаў
Поўнае імя Веніямін Уладзіміравіч Арзамасцаў
Нарадзіўся 1 жніўня 1937(1937-08-01) (87 гадоў) ці 1937
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя Паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1971—1973 Гомсельмаш (Гомель)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера

правіць

У Мінск пераехаў ў 1963 годзе са Смаленска і ў першым жа сваім сезоне адыграў ва ўсіх 38 гульнях, а каманда стала ўладальнікам бронзавых медалёў першынства СССР. У складзе клуба «Дынама» (Мінск) адыграў сем гадоў і за гэты час прыняў удзел у 228 матчах, у якіх вызначыўся дванаццаць разоў.

Пасля завяршэння футбольнай кар’еры стаў трэнерам. Першы час працаваў асістэнтам Эдуарда Малафеева і разам з камандай выйграў першынство Савецкага Саюза ў 1982 годзе. У наступным сезоне адправіўся ў алімпійскую зборную, дзе стаў галоўным трэнерам Дынама Мінск. Менавіта пад яго кіраўніцтвам каманда дэбютавала ў еўракубках і адразу дайшла да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, а праз год дынамаўцы зноў здолелі прабіцца ў чвэрцьфінал, але ўжо ў розыгрышы Кубка УЕФА. Таксама ў 1983 годзе мінскае «Дынама» заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату СССР[1].

Палітычныя погляды

правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Зноскі

  1. Віншуем Веніяміна Арзамасцава. Архівавана 20 мая 2021.
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.