Веніямін Якаўлевіч Маркоўскі

Веніямін Якаўлевіч Маркоўскі (19241943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Веніямін Якаўлевіч Маркоўскі
Дата нараджэння 29 верасня 1924(1924-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1943(1943-10-03) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421943
Званне
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія

правіць

Веніямін Маркоўскі нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Залесава (цяпер — Залесаўскі раён Алтайскага краю). У 1931 годзе разам з сям’ёй пераехаў у горад Салаір Кемераўскай вобласці, дзе скончыў сем класаў школы і школу фабрычна-заводскага вучнёўства, пасля чаго працаваў на рудніку. У 1939 годзе пераехаў у Новасібірскую вобласць, працаваў на залатых капальнях. У жніўні 1942 года Маркоўскі быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў стралком 215-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Чарнігава і бітвы за Дняпро[1].

Падчас баёў за вызваленне Чарнігава Маркоўскі адным з першых уварваўся ў нямецкія траншэі і асабіста знішчыў некалькі варожых салдатаў. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года Маркоўскі на чале перадавой групы пераправіўся праз Дняпро у раёне населенага пункта Старая Ёлча Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. У баі за Старую Ёлчу Маркоўскі атрымаў цяжкае раненне, ад якога памёр 3 кастрычніка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле у вёсцы Камароўка Рыпкінскага раёна (Чарнігаўская вобласць, Украіна)[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе» гвардыі чырвонаармеец Веніямін Маркоўскі пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1][2].

У гонар Маркоўскага названы вуліцы ў Салаіры і Камароўцы, ПТВ у Гур’еўске, устаноўлены бюсты ў вёсцы Заўялава Алтайскага краю, вёсцы Масляніна Новасібірскай вобласці і ў Камароўцы[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Новосибирцы — Герои отечества. — Новосибирск, 2010.
  • Церковный М. Ф. Шиганов А. Д. Юрьев Б. Ф. Героев подвиги бессмертны. — Киев, 1982.