Верамееўскае
Вераме́еўскае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Антонава, у басейне ракі Нешчарда.
Верамееўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,15 км |
Шырыня | 0,11 км |
Плошча | 0,01 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,4 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,15 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.
Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, пад лесам, на щсходзе балота. Пойма на паўднёвым усходзе забалочаная. Выцякае ручай у возера Антонаўскае, упадае ручай з возера Глыбочына.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.