Вера Мікалаеўна Маркава
Вера Мікалаеўна Маркава (1907, Мінск —9 сакавіка 1995) — савецкая паэтэса і перакладчыца, філолаг, даследчык японскай класічнай літаратуры.
Вера Мікалаеўна Маркава | |
---|---|
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, літаратуразнаўца, перакладчыца, japanologist |
Дата нараджэння | 18 лютага (3 сакавіка) 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 1995 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 18 лютага (4 сакавіка) 1907 года ў Мінску ў сям’і чыгуначнага інжынера. У 1931 годзе скончыла японскае аддзяленне ўсходняга факультэта Ленінградскага ўніверсітэта.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны пераехала ў Маскву. У 1950-я гады пачала перакладчыцкую дзейнасць.
Памерла ў ноч з 8 на 9 сакавіка 1995 г. Пахаваная на Галавінскіх могілках.
Большая частка перакладаў Маркавай звязана з літаратурай Японіі. Стварыла ўнікальныя ў савецкай япаністыцы пераймання японскай паэтычнай мініяцюры (хоку, танка, вака і інш.) — афарыстычныя верлібры, якія пераходзяць у белыя вершы.
У перакладах В. Маркавай выйшлі сярэднявечныя японскія аповесці «Атыкуба-манагатары», «Такэтары-манагатары», «Дзённік лятучай павуцінкі» Міціцуна-но хаха, «Цыдулкі ля падгалоўя» Сэй Сёнагон, драмы Цікамацу Мандзаэмона, зборнік вершаў і паэтаў яго школы, п’есы тэатра но, японская паэзія XX стагоддзя, навелы Іхара Сайкаку і Акутагавы Руноскэ, раман Кавабаты Ясунары «Танцоўшчыца з Ідзу» і інш., японскія народныя казкі.
У 1987 годзе апублікавала зборнік японскіх вершаў «Зімовая поўня», да якой напісала прадмову «Доўгая дарога кароткай песні».