Веркаўля́ны[1] (трансліт.: Vierkaŭliany, руск.: Верковляны) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Вёска
Веркаўляны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовы індэкс
222417
Аўтамабільны код
5
Веркаўляны на карце Беларусі ±
Веркаўляны (Беларусь)
Веркаўляны
Веркаўляны (Мінская вобласць)
Веркаўляны

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 56 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 80 км ад Мінска, 19 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.

Гісторыя

правіць

У пач. XX ст. засценак у Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, засценак, потым фальварак у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

Насельніцтва

правіць
  • 1921 год — 16 жыхароў, 2 двары[3].
  • 1931 год — 13 жыхароў, 2 двары[4].
  • 1960 год — 22 жыхары.
  • 2003 год — 10 жыхароў, 4 гаспадаркі.
  • 2008 год — 10 жыхароў, 4 гаспадаркі.

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Віркаўля́ны
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць