Весна Пусіч (харв.: Vesna Pusić; нар. 25 сакавіка 1953; Заграб, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія) — харвацкі палітычны дзеяч, адзін з найвыдатнейшых членаў ліберальнай Харвацкай народнай партыі. З 23 снежня 2011 па 22 студзеня 2016 года займала пасаду міністра замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Рэспублікі Харватыі ў левацэнтрысцкім урадзе Зорана Міланавіча.

Весна Пусіч
міністр замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі[d]
23 снежня 2011 — 22 студзеня 2016
Папярэднік Gordan Jandroković[d]
Пераемнік Miro Kovač[d]
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
3 красавіка 2000 — 14 сакавіка 2001
Нараджэнне 25 сакавіка 1953(1953-03-25) (71 год)
Бацька Eugen Pusić[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, выкладчыца ўніверсітэта, філосаф
Месца працы
Сайт vesna-pusic.hns.hr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уключылася ў палітычную дзейнасць у пачатку 1990-х, тры тэрміны запар была дэпутатам Сабора, будучы абранай на выбарах 2000, 2003 і 2007 гадоў. Акрамя таго, змагалася за пост Прэзідэнта на выбарах 2009—2010 гадоў як кандыдат ад ХНП-ЛД, выйшаўшы на пятае месца з 7,25 % галасоў. Падчас свайго трэцяга дэпутацкага тэрміну ў 2008—2011 гадах узначальвала парламенцкую камісію па адсочванні прасоўвання перамоваў аб уступленні Харватыі ў Еўрасаюз.

Біяграфія правіць

Весна Пусіч нарадзілася ў Заграбе, у сям’і прафесара факультэта права Заграбскага ўніверсітэта Яўгена Пусіча. Яе маці Вішня была прафесарам англійскай мовы[1], а брат Зоран — вядомы актывіст руху за грамадзянскія правы і мір.

У 1971 годзе скончыла гімназію, а ў 1976 годзе — філасофскі факультэт Заграбскага ўніверсітэта, дзе вывучала сацыялогію і філасофію[2].

З 1975 па 1979 год была членам міжнароднай даследчай групы, праводзіла навуковыя даследаванні па прамысловай дэмакратыі ў Еўропе. З 1976 па 1978 год працавала навуковым супрацоўнікам Інстытута сацыялогіі Люблянскага ўніверсітэта[1].

З 1978 года працуе на кафедры сацыялогіі філасофскага факультэта Заграбскага ўніверсітэта і выкладае курсы па тэорыі прамысловай дэмакратыі і сацыялогіі палітыкі. На гэтым жа факультэце ў 1984 годзе атрымала доктарскую ступень па сацыялогіі, а ў 1988 годзе стала штатным прафесарам[1][2].

У 1978 годзе Пусіч была адной з сямі жанчын, якія заснавалі першую феміністычную арганізацыю ў Югаславіі Žena i društvo (жанчына і грамадства), сутыкнуўшыся з жорсткай крытыкай з боку тагачаснай камуністычнай улады[1].

У 1990 годзе Вясна Пусіч выступіла адным з 28 членаў-заснавальнікаў Харвацкай народнай партыі (харв.: Hrvatska narodna stranka) пасля ўдзелу ў кааліцыі народнай згоды (харв.: Koalicija narodnog sporazuma), блоку ўмераных нацыяналістычных і ліберальных партый, сфармаваным напярэдадні першых шматпартыйных выбараў у Харватыі, якія адбыліся 22 красавіка 1990 года. У 1992 годзе пакінула партыйную дзейнасць, але вярнулася да той жа партыі ў 1997 годзе і пасля стала яе кіраўніком, у перыяд з 2000 па 2008 год. Упершыню трапіла ў парламент пасля выбараў 2000 года.

У 1992 годзе Пусіч была адной з заснавальніц і дырэктарам няўрадавага і беспартыйнага аналітычнага цэнтра па пытаннях культуры дэмакратыі Erasmus Guild, а таксама выдаўцом і рэдактарам часопіса Erasmus, надаючы асаблівую ўвагу розным пытанням пераходнага перыяду ў Харватыі, краінах былой Югаславіі і Усходняй Еўропы[1]. Цэнтр спыніў дзейнасць у 1998 годзе.

У 2005 і 2008 гадах[3] прызначалася кіраўніком Нацыянальнага камітэта па справах перамоваў з ЕС, органам, які курыруе перамовы аб уступленні Харватыі ў ЕС і складаецца з членаў парламента, а таксама прадстаўнікоў Прэзідэнта, навуковых колаў, працадаўцаў і прадстаўнікоў прафсаюзаў.

У 2006 і 2008 гадах Пусіч займала пасаду віцэ-старшыні Еўрапейскай партыі ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў[1].

Пусіч выкладала ў Чыкагскім універсітэце, ў Карнельскім універсітэце (Нью-Ёрк), а таксама ў метадысцкім Амерыканскім Універсітэце (Вашынгтон, акруга Калумбія) і Міжнародным цэнтры падтрымкі навукоўцаў імя Вудра Вільсана[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Vesna Pusić - Biografija (харв.)(недаступная спасылка). Croatian People's Party - Liberal Democrats. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2012. Праверана 5 кастрычніка 2010.
  2. а б Vesna Pusić - Zastupnici 6. saziva Hrvatskoga sabora (харв.)(недаступная спасылка). Croatian Parliament. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2012. Праверана 5 лістапада 2010.
  3. A liberal heads the negotiations for the access of the Croatia into the EU (англ.)(недаступная спасылка). ELDR (3 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 31 жніўня 2012.

Спасылкі правіць