Во́гынь[1] (польск.: Wohyń, традыцыйная беларуская назва — Воінь ці Вогінь) — вёска ў Польшчы, на рацэ Півоні, за 12 км на ўсход ад Радзыня Падляскага і за 58 км на поўнач ад Любліна. Уваходзіць у склад Радзыньскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Вогынь.

Вёска
Вогынь
польск.: Wohyń
Герб
Герб
Касцёл Святой Ганны
Касцёл Святой Ганны
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Заснаваны
1555
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Воінь
Плошча
  • 178 км²
Насельніцтва
2 017 чалавек (2011)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
21-310
Аўтамабільны код
LRA
Афіцыйны сайт
Вогынь на карце Польшчы ±
Вогынь (Польшча)
Вогынь
Вогынь (Люблінскае ваяводства)
Вогынь

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Першы пісьмовы ўcпамін пра Воінь (Воін) датуецца 1282 годам. 26 ліпеня 1531 года вялікі князь Жыгімонт Стары надаў гораду магдэбургскае права. У 1537 годзе тут, відаць, збудавалі царкву. 17 чэрвеня 1555 года вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў гораду герб «у чырвоным полі чорны рак»[2].

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Воінь увайшоў у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. Места было цэнтрам ключу. У 1661 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў пляц царкве ў Воіні. У 1794 годзе згарэў драўляны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Воінь апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX стагоддзя — у складзе Расійскай імперыі, у Радзынскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. У 1817 годзе Воінскае войтаўства налічвала 17 будынкаў, агулам у месце было 228 будынкаў (у 1864 годзе — 264). У 1844 годзе тут збудавалі мураваны касцёл. У 1881 годзе пажар знішчыў 100 будынкаў.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Воінь занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час правіць

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Вогынь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе горада занялі войскі Трэцяга Рэйха.

У 1944 годзе Вогынь занялі савецкія войскі, пасля чаго яго зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 2480 чал.; 1864 год — 2145 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 2017 чал.

Славутасці правіць

 
Капліца Святога Юзафа
  • Касцёл Святой Ганны (1844)
  • Могілкі старыя хрысціянскія з капліцай Святога Юзафа (XVIII ст.)

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць