Воданапорная вежа (Магілёў)
Воданапорная вежа — інжынернае збудаванне ў Магілёве, размешчанае па вуліцы С. Лазо, 1-а.
Славутасць | |
Воданапорная вежа | |
---|---|
53°55′41″ пн. ш. 30°19′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | цагляны стыль[d] |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000022 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУзведзена з цэглы і дрэва ў 1902 г. на ўскраіне горада ў комплексе будынкаў чыгуначнай станцыі «Магілёў» Віцебска-Жлобінскай чыгункі для забеспячэння вадой вакзала і тэхнічных службаў[1].
Верхняя (драўляная) частка была пашкоджана артабстрэлам падчас наступальнай аперацыі 1944 г., там месцілася агнявая пазіцыя нямецкіх войскаў. Адноўлена ў 1940-я гг., абшаляваная, вокны ў мураванай частцы закладзены[1].
Зараз гэта дзеючы вытворчы аб’ект РВУП «Дарвадаканал» ДА «Беларуская чыгунка». Выкарыстоўваецца па першапачатковым прызначэнні[1].
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры так званага цаглянага стылю. Будынак размешчаны на высокім выступаючым цокалі, вылучаецца строгасцю планіровачнага рашэння, стрыманасцю дэкаратыўнай аздобы. У плане 8-падобнай формы. Гзымсавы пояс падзяляе будынак на два ярусы. Кожны паверх мае звязаныя між сабой адсекі, дзе размешчана інжынернае абсталяванне. У цэнтры ўсталяваны трубы для падачы вады ў рэзервуар, што знаходзіцца ў верхняй частцы вежы. Фасады дэкараваны. У ніжнім ярусе дзве глыбокія нішы з паўцыркулярным завяршэннем, аздобленыя рустам з замковым каменем. Аналагічна аформлены ўваход. Патоўшчаны гзымсавы пояс прафіляваны, мае несапраўдныя машыкулі. Перакрыцці драўляныя[1].
Зноскі
- ↑ а б в г kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 28 ліпеня 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Воданапорная вежа (Магілёў)
- Воданапорная вежа (Магілёў) на сайце «Архіварта»