Баброва (возера, Гарадоцкі раён)
(Пасля перасылкі з Возера Баброва, Гарадоцкі раён)
Бабро́ва — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, каля вёскі Баброва, у басейне ракі Аўсянка.
Баброва | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,65 км |
Шырыня | 0,2 км |
Плошча | 0,04 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,4 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км.
Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. На поўдні і паўночным захадзе забалочаная пойма шырынёй 100 м. На поўначы злучана ручаём з возерам Карасёва.
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.