Балойса

(Пасля перасылкі з Возера Балойса)

Балойса — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 2,5 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Балойса
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,6 м
Даўжыня 2,06 км
Шырыня 1,02 км
Плошча 1,39 км²
Аб’ём 0,0073 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,8 км
Найбольшая глыбіня 15,6 м
Сярэдняя глыбіня 5,26 м
Басейн
Плошча вадазбору 3 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Балойса (Беларусь)
Балойса
Балойса
Балойса (Віцебская вобласць)
Балойса
Балойса
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Плошча паверхні возера 1,39 (1,37[1]) км². Найбольшая глыбіня 15,6 м, сярэдняя 5,26 м. Даўжыня 2,06 км, найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 5,8 км. Аб’ём вады 7,3 млн м³. Плошча вадазбору 3 км². Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невысокія, спадзістыя, паўднёва-ўсходнія пад хмызняком, заходнія і паўднёва-заходнія разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на ўсходзе гліністыя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, шырынёй да 30 м, пясчанае, на захадзе і ўсходзе месцамі пясчана-галечнае. 3 невялікія астравы. У возера ўпадаюць 2 ручаі[2]. Злучана пратокай (шырыня да 200 м) з возерам Струста. Мезатрофнае. Зарастае да глыбіні 5 м. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй да 100 м. Забруджваецца сцёкавымі водамі Браслава.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Мыслівец І. А. Балойса // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 46. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць