Белае (возера, Гарадоцкі раён)

(Пасля перасылкі з Возера Белае, Гарадоцкі раён)

Бе́лае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Обаль, за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, прыкладна за 0,65 км на ўсход ад вёскі Аўдзейкава, за 0,6 км на паўднёвы захад ад вёскі Дубраўка.

Белае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,62 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 0,16 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,7 км
Басейн
Плошча вадазбору 61 км²
Упадаюць ручай Трэзубка
Выцякаюць ручай Трэзубка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Віцебская вобласць)
Белае
Белае
Map

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Плошча вадазбору 61 км². Даўжыня берагавой лініі 1,7 км.
Катлавіна возера выцягнутая з захаду на ўсход. Вакол возера забалочаная пойма. Ручаём Трэзубка Белае злучаецца з возерам Ужо на ўсходзе і возерам Езярышча на захадзе. У паўночна-ўсходняй частцы ў возера ўпадае ручай, злучаны з сеткай меліярацыйных каналаў.

Літаратура правіць

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 124. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)

Спасылкі правіць