Белае (возера, Мядзельскі раён)

возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці

Бе́лае, Бле́днае, Бля́да — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў 6 км на паўднёвы захад ад Мядзела, на поўдзень ад вёскі Гатавічы. Належыць да групы Нарачанскіх азёр[1]. З’яўляецца непраточным вадаёмам.

Белае
Возера Белае
Возера Белае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 167,6 м
Даўжыня 2,02 км
Шырыня 1,44 км
Плошча 1,95 км²
Аб’ём 0,00571 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,02 км
Найбольшая глыбіня 8,1 м
Сярэдняя глыбіня 2,9 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі сярэднемінералізаванае
Салёнасць 0,03 ‰
Празрыстасць да 2,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,72 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Мінская вобласць)
Белае
Белае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва возера Бляда (цяпер Белае) — балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма — *Blenda.

Той жа корань у назвах суседняй меншай азярыны Блядка (пад бокам у возера Нарач), возера Бляда (у Дунілавічах, цяпер «Бледнае»), рэчкі Блядка (цячэ паўз Параф’янава, цяпер «Галядза»).

Звязана з літоўскім blandas «пахмурнасць; зацямненне (вачэй ці розуму)», blęsti (blendė) «замешваць; муціць; пахмурнець».

Такога ж паходжання і назва возера Blenda на Аўкштойцкім Паазер’і. Побач з ім — азёры Nar-akys і Spengla. Гэтыя дзве назвы адпавядаюць водным назвам Нарач і *Спягла (найімаверней ранейшая назва Вішнеўскага возера, з якога выцякае рэчка Спягліца) недалёка ад возера Бляда.

Літоўскія азёры Blenda і Spengla, што суседнічаюць, у пасляледавіковы час былі краямі расцягнутага цяпер у некалькі бакоў возера Asvejà «Кабылле (возера)» (роднасна назве возера Асвея). Калі літоўская Асвяя́ сушэла і яе канцавіны рабіліся самастойнымі азёрамі, яны набывалі адпаведныя назвы. Spengla — ад spangti «слепнуць; пачаць горш бачыць» (семантыка такая ж, як і ў назве Blenda). Іх назвы былі матываваныя змяншэннем памеру возера (азёрнае «вока» зарастала, «слепла»).

Балцкія назвы размешчаных побач ледавіковых азёраў Нарач, Бляда, *Спягла (> р. Спягліца) таксама сягаюць часоў пасляледавікоўя. Яны адлюстроўвалі працэс утварэння драбнейшых азёраў з буйнейшых пасляледавіковых вадаёмаў.

Значэнне назвы Бляда можна напрамую перадаць як «Сляпое (возера)».

Гідраграфія правіць

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Нарач, сярод лесу, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Плошча возера складае 1,95 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 8,1 м. Даўжыня возера — 2,02 км, найбольшая шырыня — 1,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,02 км. Аб’ём вады складае 5,71 млн м³, плошча вадазбору возера — 4,72 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 2 метраў, на паўднёвым захадзе — да 5 метраў, парослыя лесам. Берагі пясчаныя, у паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Мелкаводдзе возера шырокае, пясчанае. Дно глыбей за 3 метры сапрапелістае.

Трафічны статус вадаёма — слабаэвтрофны.

Возера зарастае да глыбіні 2 метраў. Шырыня паласы надводнай расліннасці мае шырыню да 180 метраў. На возеры адзначаліся гнездавання лебедзя-шыпуна, які з’яўляецца для Беларусі дастаткова рэдкім гнездавальным відам і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

За 700 м на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга берага Белага знаходзіцца невялічкае маладаследаванае возера з падобнай назвай — Блядка.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 311. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8, 41. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Нарочанские озёра: Карта рыбака / Ред.: В. А. Змачинская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць