Бледнае (возера, Пастаўскі раён)

Бле́днае, Бля́давозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца (Заражанка), за 25 км на ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Дунілавічы.

Бледнае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,56 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,22 км²
Найбольшая глыбіня 11 м
Басейн
Плошча вадазбору 36,6 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бледнае (Беларусь)
Бледнае
Бледнае
Бледнае (Віцебская вобласць)
Бледнае
Бледнае
Map

Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,56 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 11 м. Плошча вадазбору 36,6 км². Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, усходні бераг пясчаны, астатнія забалочаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. У Бледнае ўпадае ручай з возера Свідна, выцякае пратока ў раку Заражанка. Возера моцна зарастае.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 311. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 20011. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць