Буэнас-Айрэс (возера)
(Пасля перасылкі з Возера Буэнас-Айрэс)
Буэнас-Айрэс або Хенераль-Карэра — возера ледавіковага паходжання ў Патагонскіх Андах, на мяжы Чылі і Аргенціны. Плошча возера ў цяперашні час - 1850 км². Знаходзіцца на вышыні 217 м над узроўнем мора. Найбольшая глыбіня 590 м. Заходняя частка возера - фіёрдападобная, апраўленая стромкімі залесаванымі схіламі; усходняя частка ляжыць на плато і абрамлена марэнамі. З возера выцякаюць рэкі Бэйкер і Рыа-Дэсеада. Адкрыта Карласам Марыяй Маяна ў ходзе яго экспедыцыі 1880-1881 гг.
Буэнас-Айрэс | |
---|---|
ісп.: Lago Buenos Aires / General Carrera | |
| |
Каардынаты: 46°28′ пд. ш. 71°38′ з. д.HGЯO | |
Краіны | Аргенціна, Чылі |
Рэгіёны | правінцыя Санта-Крус, правінцыя Хенераль-Карэра |
Вышыня над узроўнем мора | 217 м |
Плошча | 1850 км² |
Найбольшая глыбіня | 590 м |
Выцякаюць | рака Бэйкер |
![]() |