Доўгае (возера, басейн Обалі)
возера ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Возера Доўгае, басейн Обалі)
До́ўгае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 34 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 2,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Восмата, у басейне ракі Чарнец.
Доўгае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 152,6 м |
Даўжыня | 0,8 км |
Шырыня | 0,17 км |
Плошча | 0,09 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,8 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км.
Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, на поўдні прымыкае балотны масіў. Возера акружана забалочанай поймай (шырыня 30—50 м), парослай хмызняком. На поўдні выцякае рака Чарнец.
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.