Восмата

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Во́смата[1], таксама Асмата[2] (трансліт.: Vosmata, руск.: Восмата) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 58 км на паўночны захад ад Гарадка, 33 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 95 км ад Віцебска. На захадзе ад вёскі знаходзіцца возера Малая Восмата, на ўсходзе працякае рака Чарнец (упадае ў возера Жодзень). На паўнёвым захадзе, захадзе і ўсходзе — лясны масіў. У паўднёва-заходнім напрамку забалочаны ўчастак. Праз вёску ў паўночна-заходняй частцы працякае ручай, які ўпадае ў возера Асмата. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Халамер’е і далей па дарозе Халамер’е — Бычыха, потым па шашы Гарадок — Невель.

Вёска
Восмата
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218818064
Восмата на карце Беларусі ±
Восмата (Беларусь)
Восмата
Восмата (Віцебская вобласць)
Восмата

Гісторыя

правіць

У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, былая ўласнасць езуітаў у маёнтку Мошнікі. У 1816 годзе вёска ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска ў складзе 2-га былога езуіцкага маёнтка Мошнікі, у Селішчанскім старостве і Обальскім войтаўстве. У 1841 годзе ў складзе казённага маёнтка Обаль, вёскі Асмата 1-я (1 двор), Асмата 2-я (16 двароў, 94 рэвізскія душы), Асмацішча — 1 двор, 14 жыхароў. Адносіліся да Горкаўскага праваслаўнага прыхода. У 2-й палове 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Адносілася да Мошніцкай сельскай грамады. У 1912 годзе адкрыта земская школа. З 1920 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі, з 20 жніўня 1924 года ў Горкаўскім сельсавеце Езярышчанскага, з 12 кастрычніка 1929 года Гарадоцкага раёнаў Віцебскай акругі. У 1926 годзе працавала школа 1-й ступені (1 настаўнік, 56 вучняў у 1925 годзе). З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў лістападзе 1942 года падчас аперацыі «Affenkäfig» нацысты спалілі вёску, загінулі 25 жыхароў. З фронту не вярнуліся 18 вяскоўцаў. У 1944-50 гадах цэнтр калгаса імя Варашылава. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёнах. З 16 ліпеня 1954 года да 2004 года ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсавета[3]. У 1970 годзе ў саўгасе «Обаль». У 2004 годзе ў Віраўлянскім сельсавеце. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».

Насельніцтва

правіць
  • 6 двароў, 50 рэвізскіх душ (1785)
  • 26 рэвізскіх душ (1795)
  • 22 двары, 146 рэвізскіх душ (1816)
  • 126 рэвізскіх душ (1836)
  • 97 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян (1839)
  • 6 двароў, 43 жыхары (1905)
  • 12 двароў, 60 жыхароў (1920)
  • 14 двароў, 60 жыхароў (1926)
  • 39 двароў, 187 жыхароў (1940)
  • 145 жыхароў (1959)
  • 126 жыхароў (1970)
  • 9 гаспадарак, 10 жыхароў (2002)
  • 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Во́смата, н.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць