Малая Восмата
Малая Восмата — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна, за 34 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, каля вёскі Восмата.
Малая Восмата | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 144,1[1] м |
Даўжыня | 1,92 км |
Шырыня | 0,46 км |
Плошча | 0,58 км² |
Аб’ём | 0,00223 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,58 км |
Найбольшая глыбіня | 10,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,8 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,17—0,26 ‰ |
Празрыстасць | 1,8 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,58 км². Даўжыня 1,92 км, найбольшая шырыня 0,46 км, даўжыня берагавой лініі 5,58 км. Найбольшая глыбіня 10,5 м, сярэдняя 3,8 м. Аб'ём вады ў возеры 2,23 млн м³. Плошча вадазбору 13,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, вышынёй ад 2—3 да 5—7 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і пясчаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з двух плёсаў. Мелкаводдзе займае больш за 25 % плошчы возера. Дно высцілаюць пяскі, апясчанены і гліністы іл.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 5—40 м ад берага возера і да глыбіні 2,2 м. У паўночнай частцы ў возера ўпадаюць ручаі. Пратокай у паўднёвай частцы Малая Восмата злучаецца з возерам Вялікая Восмата.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 282—283. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 15. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)