Уклейна (возера, Полацкі раён)

(Пасля перасылкі з Возера Уклейна, Полацкі раён)

Укле́йнавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 30 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 7 км на поўдзень ад возера Дрэтунь.

Уклейна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 136 м[1]
Даўжыня 1 км
Шырыня 0,33 км
Плошча 0,25 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,42 км
Басейн
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Уклейна (Беларусь)
Уклейна
Уклейна
Уклейна (Віцебская вобласць)
Уклейна
Уклейна
Map

Плошча паверхні возера 0,25 км², даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 2,42 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 10 метраў, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, у асобных месцах забалочаныя. У паўночнай частцы возера востраў плошчай каля 0,1 га.
Упадае ручай з возера Нячвора. На ўсходзе выцякае ручай у раку Тросніца.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.