Возерскае патрыятычнае падполле
Возерскае патрыятычнае падполле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў в. Возера Уздзенскага раёна, дзейнічала з сакавіка 1942 да чэрвеня 1943 года. Састаўная частка Уздзенскага патрыятычнага падполля. Кіруючае ядро: Е. М. Курбыка (кіраўнік), С. I. Клімовіч, I. А. Лукашэвіч, Дз. К. Малашка, I. А. Манькоўскх, Н. Ф. Рыдзеўскі.
Возерскае патрыятычнае падполле | |
---|---|
Гады існавання | 1942 — 1943 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | падполле |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | (1942) |
Дыслакацыя | в. Возера, Уздзенскі раён, БССР |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Падпольшчыкі трымалі сувязь з Мінскім патрыятычным падполлем, з партызанскім атрадам імя 25-годдзя Кастрычніка, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, падпольную газету «Звязда», лістоўкі, вялі разведку, здабывалі для партызан зброю, медыкаменты, прадукты. У лістападзе 1942 года разам з партызанамі захапілі ў нямецкіх акупацыйных улад нарабаваныя збожжа і крухмал. У снежні 1942 года перадалі партызанам шмат боепрыпасаў, пішучую машынку. 21 чэрвеня 1943 года разам з партызанамі разграмілі гарнізон на крухмальным заводзе «Каралёва», захапілі шмат прадуктаў, зброю і боепрыпасы, узялі ў палон нямецкага афіцэра і 27 паліцэййскіх.
Зноскі
Літаратура правіць
- Возерскае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 347.